Э́ліяс Ма́гнус ФрысУ літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз». (, 1794—1878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».
Кароткая біяграфія Нарадзіўся ў сям'і пастара.
Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.
У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.
З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале..
Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825) — класічная праца таго часу.
Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833).
Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830; «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з'яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875).
Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828); «Flora Scanica» (Упсала, 1836); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848); «Herbarium normale» (Упсала, 1896), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.
Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860).
Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў.
У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук.
Спасылкі
Катэгорыя:Батанікі Швецыі Катэгорыя:Міколагі Швецыі Катэгорыя:Ліхенолагі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства