Міхаі́л Рыго́равіч Батрако́ў (, вёска Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі — ) — савецкі афіцэр-танкіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, старшы лейтэнант Пасада і воінскае званне на дату прадстаўлення да прысваення звання Героя Савецкага Саюза..

Герой Савецкага Саюза (24.3.1945), капітан.

Біяграфія Нарадзіўся 5 жніўня 1922 года ў вёсцы Радуга цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

У Чырвонай арміі з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўночным Каўказе, Кубані, у Беларусі, Літве, Усходняй Прусіі. У 1943 годзе скончыў Майкопскае Бранятанкавае вучылішча. Сябра ВКП(б) з 1943 года.

Камандзір танкавай роты 120-й асобнай танкавай брыгады (5-я армія, 3-і Беларускі фронт) старшы лейтэнант Міхаіл Батракоў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Прыбалтыкі.

26 ліпеня 1944 даручанае Батракову танкавае падраздзяленне ў кровапралітным баі прарвала моцна умацаваную абарону праціўніка на правым беразе ракі Нёман каля літоўскага горада Каўнаса. Але ў тыле гітлераўцаў шлях танкістам роты старшага лейтэнанта Міхаіла Батракова заступілі тры дзесяткі танкаў праціўніка. Рота афіцэра-танкіста Батракова адбіла 4 контратакі, знішчыўшы пры гэтым 14 танкаў. Экіпаж танка камандзіра роты старшага лейтэнанта Батракова М. Р. падбіў 5 варожых танкаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства старшаму лейтэнанту Батракову Міхаілу Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Намеснік камандзіра танкавага батальёна па тэхнічнай частцы 120-й танкавай брыгады капітан Батракоў М. Р. загінуў у баі 16 студзеня 1945 на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Пахаваны ў літоўскім горадзе Кібартай.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Два ордэна Чырвонай Зоркі

Памяць Імем Героя названыя вуліца ў горадзе Ветцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і школа ў роднай вёсцы Радуга. У Радузе пастаўлены помнік. Усталяваны помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382  — С. 350.

Спасылкі

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны