Таццяна Стэфанаўна Баўэр (, г. — ) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Дачка венгерскага камуніста Стэфана (Іштвана) Сігізмундавіча Баўэра — удзельніка венгерскай рэвалюцыі 1919, які эміграваў у СССР у 1921. Член ВЛКСМ. У 1941 годзе паступіла на гістарычны факультэт МДУ. У кастрычніку 1941 пайшла працаваць на завод «Чырвоны пралетарый»Бауэр Татьяна Стефановна .
Выдатна валодала вянгерскай і нямецкай мовамі.
У 1942 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. У пачатку жніўня 1942 года на акупаванай тэрыторыі Беларусі пад імем Таццяны Клімантовіч: вяла выведвальную і дыверсійную працу, распаўсюджвала савецкія газеты, улёткі ў Мінску і Мінскай вобласці, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызан. Летам 1944 пад пагрозай арышту павінна была сыйсці да партызан. Загінула ў баі з карнікамі праз некалькі дзён каля вёскі Макаўе Барысаўскага раёна.
Літаратура
Поляновский Макс. Повесть о юной разведчице. М., 1961
Спасылкі
Помнік Т. С. Баўэр
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны