Сяргей Малахіевіч Ле́бедзеў (28 ліпеня 1907,  — 10 верасня 1965) — беларускі геадэзіст. Прафесар (1960).

Скончыў БСГА ў 1930 годзе. У 1954—1963 гг. загадчык кафедры Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель).

Навуковая дзейнасць Аўтар падручнікаў, навуковых дапаможнікаў і навуковых прац па інжынернай геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).

Сярод апублікаваных прац: Анализ погрешностей в линиях и площадях на аэрофотоснимках. — Гомель, 1958. Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. — М., 1965.(разам з І. І. Купчынавым).

Літаратура Лебедзеў Сяргей Малахіевіч //  — С. 174. Лебедзеў Сяргей Малахіевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 531.

Катэгорыя:Геадэзісты СССР Катэгорыя:Геадэзісты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БелДУТ Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі