Аляксандр Паўлавіч Лысе́нка (, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1994).
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1974). 3 1993 вучоны сакратар аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны Акадэміі аграрных навук Беларусі, з 1994 загадчык лабараторыі і намеснік дырэктара Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі.
Навуковыя працы па антыгенным складзе ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзяленні і ачышчэнні антыгенаў мікабактэрый, сродках і метадах дыягностыкі і прафілактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Дактары ветэрынарных навук Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны