Станіслаў Пятровіч Кішка (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста браслаўскі (1522), дзяржаўца ўсвяцкі і азярышчанскі, ваявода віцебскі з 1544.

Сям'я Сын троцкага кашталяна Пятра Кішкі і Алены Ільініч, дачкі дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў братоў Пятра і Мікалая.

Яго жонкай была Ганна Радзівіл (каля 1525 — 1600), дачка жамойцкага старосты Яна Радзівіла. Меў з ёй дзяцей: Яна (каля 1540 — 1592), віленскага кашталяна, Станіслава (каля 1550 — 1617), Ганну, якая была замужам за берасцейскім ваяводам Крыштафам Зяновічам.

Пасля смерці Станіслава Кішкі яго жонка выйшла замуж паўторна за Крыштафа Садоўскага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Кішкаў

Станіслаў (ваявода віцебскі) Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія Катэгорыя:Старосты ўсвяцкія Катэгорыя:Старосты азярышчанскія