Пётр Ільіч Кліму́к (нар. , Камароўка, Дамачаўскі раён, БССР) — беларускі савецкі касманаўт, палітычны дзеяч. Генерал-палкоўнік авіяцыі (у адстаўцы з 2003). Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2005), ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук (2017). Саветнік Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Брэсцкі раён). Бацька загінуў на фронце ў 1944 годзе.

Клімук вучыўся ў ваенна-авіяцыйнай школе першапачатковага навучання лётчыкаў (Крамянчуг, УССР), а пасля стаў курсантам Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў імя Ленінскага Камсамола. Уступіў у Паветраныя сілы УС СССР у 1964 годзе. Наступным годам ён быў абраны для ўдзелу ў касмічнай праграме.

Яго першы касмічны палёт здзейснены на караблі «Саюз-13» 18—26 снежня 1973 года. Затым была місія на касмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

З 1976 года Клімук уключаны ў праграму міжнародных касмічных палётаў, яго трэці і апошні касмічны палёт адбыўся летам 1978-года разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».

Адзначаны вялікай колькасцю ўзнагарод: Герой Савецкага Саюза (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдскага Крыжа, Залаты медаль імя Цыялкоўскага, Залаты медаль імя Гагарына, а таксама Залаты медаль ад Польскай акадэміі навук. З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Калугі, Гагарына, Джэзкагана.

Пётр Клімук аўтар дзвюх кніг пра касмічныя палёты — «За зорамі» і «Атака на бязважкасць».

Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 10-га склікання Народны дэпутат СССР (1989—1991) Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1978, 1981) Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002)Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 273-ПСР2 «О награждении П. И. Климука Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»

Статыстыка палётаў Паводле: # Стартавыкарабель Старт, UTC Экспедыцыя Карабельпасадкі Пасадка, UTC Налёт Выхадыў адкрыты космас Часу адкрытым космасе 1 Саюз-13 , 11:55 Саюз 13 Союз 13 , 08:50 7 сутак 20 гадзін 55 хвілін 0 0 2 Саюз-18 , 14:58 Саюз 18, Салют-4 Союз 18 , 14:18 62 сутак 23 гадзіны 20 хвілін 0 0 3 Саюз-30 , 15:27 Саюз 30, Салют-6 Союз 30 , 13:30 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 0 0 78 сутак 18 гадзін 17 хвілін 0 0

Памяць

У 1978 годзе Брэсце ўстаноўлены бюст у гонар Пятра Ільіча Клімука (скульптар І. Міско, архітэктар С. Баткоўскі).

У аграгарадку Тамашоўка пры мясцовай школе, у якой вучыўся Пётр Клімук, створаны музей касманаўтыкі. Адзін з залаў музея прысвечаны Пятру Клімуку.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Касманаўты Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Байканура Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Чарнігава Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Радама Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Ганаровыя члены Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі авіяцыі (СССР) Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі Беларусі