Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора, НАТА (, NATO; таксама , OTAN), ваенна-палітычная арганізацыя, у якую ўваходяць ЗША, Канада і большасць краін Еўропы (уключаючы Турцыю), створаная на падставе Паўночнаатлантычнага дагавора (4 красавіка 1949, Вашынгтон). Забяспечвае калектыўную абарону краін-членаў.
Мэты дзейнасці Мэты дзейнасці Паўночнаатлантычнага альянсу зацверджаныя ў Артыкуле 5 Паўночнаатлантычнага дагавора:
Удзельнікі пагаджаюцца з тым, што ўзброеная атака супраць аднаго ці некалькіх з іх у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе расцэненая як атака супраць іх усіх. Адпаведна, яны пагаджаюцца ў выпадку такой агрэсіі кожны выканаць свае абавязкі па забеспячэнні калектыўнай бяспекі, аказаць дапамогу атакаванаму ці атакаваным удзельнікам разам з астатнімі ўдзельнікамі праз неабходныя для гэтага меры, уключаючы ваенныя, з мэтай падтрымання бяспекі ў паўночнаатлантычным рэгіёне.
Дагавор не змяшчае звестак пра патэнцыйных ворагаў і канкрэтныя меры па калектыўнай абароне. Тым не менш, першапачаткова альянс ствараўся для супрацьстаяння пагрозе з боку СССР і камуністычнага блоку. Паводле дагавора, напад на адну краіну-ўдзельніка арганізацыі расцэньваўся як агрэсія супраць усіх краін НАТА. На шчасце, упершыню гэтае палажэнне спрацавала толькі ў 2001 годзе пасля падзей 11 верасняStatement by the North Atlantic Council.
Дзяржавы-члены дата ўступленняКраінаПашырэннеЗаўвага4 красавіка 1949 Бельгіякраіны-заснавальнікі Канада Данія Францыя Ісландыя Італія Люксембург Нідэрланды Нарвегія Партугалія Вялікабрытанія Злучаныя Штаты Амерыкі18 лютага 1952 Грэцыяпершае Турцыя 9 мая 1955 Германія другое 30 мая 1982 Іспанія трэцяе 12 сакавіка 1999 Чэхія чацвёртаеУ складзе Чэхаславакіі, былога члена Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. ВенгрыяБылы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. ПольшчаБылы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. 29 сакавіка 2004 Балгарыя пятаеБылы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. ЭстоніяЯна была саюзнай рэспублікай СССР, членам Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. ЛатвіяЯна была саюзнай рэспублікай СССР, членам Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. ЛітваЯна была саюзнай рэспублікай СССР, членам Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1991. РумыніяБылы член Варшаўскай дамовы з 1955 па 1991. СлавакіяУ рамках Чэхаславакіі, членам Варшаўскага дагавора ў гады 1955—1991. СлавеніяУ складзе Югаславіі, сябра Руху недалучэння ў гады 1945—1991. 1 красавіка 2009 Албанія шостаеБылы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955—1968. Харватыя 5 чэрвеня 2017 Чарнагорыясёмае 27 сакавіка 2020 Паўночная Македоніявосьмае 4 красавіка 2023 Фінляндыядзявятае 7 сакавіка 2024 Швецыядзясятае
Гісторыя
Антыгітлераўская кааліцыя СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін распалася практычна адразу ж пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне. Былыя саюзнікі распачалі перадзел свету на сферы ўплыву і прыступілі да рэалізацыі мер па ваенна-палітычным замацаванні сваіх поспехаў.
17 сакавіка 1948 пяць заходнееўрапейскіх дзяржаў — Бельгія, Вялікабрытанія, Люксембург, Нідэрланды і Францыя — падпісалі Брусельскі дагавор, на падставе якога стварылі субрэгіянальную сістэму калектыўнай абароны — Заходнееўрапейскі саюз. Паралельна ім СССР і сацыялістычныя краіны Усходняй Еўропы заключылі паміж сабой дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Заходнееўрапейцы пайшлі далей і пачалі абмеркаванне з ЗША і Канадай праекта Паўночнаатлантычнага ваенна-палітычнага альянсу, запрасіўшы да ўдзелу ў гэтым працэсе шэраг іншых краін Заходняй Еўропы — Данію, Ісландыю, Італію, Нарвегію і Партугалію. Перамовы завяршыліся падпісаннем у Вашынгтоне 4 красавіка 1949 дагавора паміж гэтымі дванаццаццю дзяржавамі. У 1952 да яго далучыліся Грэцыя і Турцыя, у 1955 — ФРГ (у 1990 — дзеянне дагавора пашырылася на тэрыторыю былой ГДР), у 1982 — Іспанія, у 1999 — Венгрыя, Польшча, Чэхія, у 2004 — Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія, Эстонія, у 2009 — Албанія, Харватыя, у 2017 — Чарнагорыя, у 2020 — Паўночная Македонія. Перамовы аб магчымым далучэнні вядуцца з Грузіяй, Сербіяй, Босніяй і Герцэгавінай, Украінай. 18 мая 2022 года прадстаўнікі Фінляндыі і Швецыі перадалі ў штаб-кватэру НАТА афіцыйныя заяўкі на далучэнне да Альянсу. 4 красавіка 2023 года Фінляндыя стала 31-м членам НАТА.
СССР у 1954 прапанаваў сябе ў якасці магчымага ўдзельніка НАТА дзеля захавання міру і адзінства ў Еўропе, але члены арганізацыі адкінулі савецкую ініцыятыву. У выніку ў 1955 СССР са сваімі ўсходнееўрапейскімі саюзнікамі, каб зменшыць пагрозу з боку аб’яднанага Захаду, стварылі Арганізацыю Варшаўскага дагавора.
У 1958 НАТА сутыкнулася з першым вялікім унутраным крызісам. Прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь выступіў супраць гегемоніі ЗША ў справах Заходняй Еўропы. У прыватнасці, ён крытыкаваў асаблівыя адносіны ЗША і Вялікабрытаніі, прапанаваўшы замест гэтага аформіць трохбаковы дырэктарат з роўнымі палітычнымі правамі Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Атрымаўшы адмову, дэ Голь пачаў вывад сваёй краіны з НАТА. У наступныя гады штаб-кватэра НАТА і камандаванне аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе былі пераведзены з Парыжа адпаведна ў Брусель і Монс (Бельгія), амерыканскія вайсковыя базы на французскай тэрыторыі былі закрытыя, Францыя распачала ўласную праграму стварэння ядзернай зброі і пакінула (часова, з 1966 па 1995) ваенную арганізацыю НАТА.
У 1974 з ваеннай арганізацыі НАТА выйшла Грэцыя, пратэстуючы супраць турэцкага ўварвання на Кіпр (вярнулася ў 1980).
Ва ўмовах блокавага супрацьстаяння, калі на ўліку была кожная краіна, выкарыстоўваліся любыя магчымасці для пашырэння альянсу: інтэгравалі ў НАТА дэнацыфікаваную Заходнюю Германію і постфранкісцкую Іспанію, вялі работу з нейтральнымі краінамі з мэтай пераканаць іх адмовіцца ад свайго статусу. Комплекс сакрэтных аперацый вайсковых і палітычных разведак краін НАТА па падрыхтоўцы партызанаў на выпадак савецкай акупацыі паставіў пад кантроль палітычнае і грамадскае жыццё шэрагу краін Заходняй Еўропы, у прыватнасці не дапусціў прыход да ўлады левых сіл у Італіі (аперацыя «Гладыё»).
НАТА з самага пачатку праектавалася для ўдзелу ў глабальнай міжблокавай вайне, адпаведна былі адбудаваны яе палітычная і ваенная структуры. На практыцы выкарыстоўваліся асобныя магчымасці НАТА (пераважна, абмен развед’інфармацыяй) пры вырашэнні яе членамі менш маштабных задач (Фалклендская вайна, Паўночнаірландскі канфлікт і г.д.).
Шматлікія ж непаразуменні і спрэчкі паміж членамі НАТА вырашаліся без яе ўдзелу (у двухбаковым парадку ці пры пасрэдніцтве ААН), што пацвярджае характар НАТА як арганізацыі менавіта калектыўнай абароны, а не калектыўнай бяспекі.
На працягу «халоднай вайны» асноўным праціўнікам НАТА была Арганізацыя Варшаўскага дагавора. Ліквідацыя апошняй у 1991 прывяла да т. зв. «крызісу ідэнтычнасці», звязанага з пошукам абгрунтавання патрэбы захоўваць арганізацыю, з якога яна выйшла ў сярэдзіне 1990-х, умяшаўшыся ў Югаслаўскія войны, спачатку пад эгідай ААН, а потым самастойна.
Узброеныя сілы Усе члены НАТА маюць узброеныя сілы, толькі Ісландыя не мае рэгулярнай арміі (аднак мае ахову ўзбярэжжа і невялікі атрад салдат для міратворчых аперацый). Тры дзяржавы-члены маюць ядзерную зброю: Францыя, Вялікабрытанія і ЗША.
Юрыдычная прырода Сутнаснае прызначэнне НАТА — забеспячэнне бяспекі дзяржаў-членаў ва ўсіх сферах у адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі міжнароднага права. Фундаментальны прынцып дзейнасці арганізацыі — супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне суверэнных дзяржаў, заснаванае на непадзельнасці бяспекі. НАТА падтрымлівае т. зв. трансатлантычную сувязь, пры якой бяспека Паўночнай Амерыкі непасрэдна звязана з бяспекай Еўропы.
З прававога пункту гледжання, НАТА — міжнародная міжурадавая арганізацыя. Узяўшы за аснову дактрынальнае азначэнне міжнароднай арганізацыі як аб’яднання дзяржаў, створанага на падставе міжнароднага дагавора для выканання пэўных мэт, якое мае адпаведную сістэму органаў, валодае правамі і абавязкамі, адрознымі ад правоў і абавязкаў дзяржаў-членаў, і заснаванае ў адпаведнасці з міжнародным правам, можна, такім чынам, гаварыць аб наступных пяці прыкметах, якія складаюць паняцце міжнароднай арганізацыі з юрыдычнага погляду: дагаворная аснова; наяўнасць пэўных мэт; адпаведная арганізацыйная структура; самастойныя правы і абавязкі; заснаванне ў адпаведнасці з міжнародным правам.
1. Дагаворная аснова (канвенцыйны базіс) Паўночнаатлантычнага альянсу прадстаўлена Вашынгтонскім дагаворам 1949 і чатырнаццаццю пагадненнямі — 1952 (два), 1955, 1980, 1999 (тры) і 2004 (сем пагадненняў) гадоў — аб далучэнні Грэцыі, Турцыі, ФРГ, Іспаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Румыніі, Славакіі, Славеніі і Эстоніі да НАТА. Суб’ектамі дагавора з’яўляюцца дзяржавы. Гэта вызначае юрыдычную прыроду міжнароднай арганізацыі, сведчыць аб яе міждзяржаўным характары, адрозніваючы тым самым ад міжнародных няўрадавых арганізацый.
2. Наяўнасць пэўных мэт — важная прыкмета ў вызначэнні правамернага характару міжнароднай арганізацыі, яе арганізацыйнай структуры, кампетэнцыі, якой надзеленая арганізацыя. НАТА стваралася, каб аб’яднаць намаганні краін-членаў для калектыўнай абароны і захавання міру і бяспекі. Заключаны ў адпаведнасці са Статутам ААН Паўночнаатлантычны пакт ставіць перад НАТА і мэты Аб’яднаных Нацый, зафіксаваныя ў прэамбуле і арт. 1 Статута: вызваліць наступныя пакаленні ад бедстваў вайны, пацвердзіць веру ў асноўныя правы чалавека і ў роўнасць правоў вялікіх і малых нацый, стварыць умовы, пры якіх могуць захоўвацца справядлівасць і павага да абавязацельстваў, што вынікаюць з дагавораў і іншых крыніц міжнароднага права, садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай волі, ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару, падтрымліваць міжнародны мір і бяспеку і з гэтай мэтай прадпрымаць эфектыўныя калектыўныя меры для прадухілення і спынення пагрозы міру і падаўлення актаў агрэсіі ці іншых парушэнняў міру.
3. Як правіла, аснову сістэмы органаў міжнароднай арганізацыі складаюць наступныя віды органаў: 1) вышэйшы, 2) выканаўчы, 3) адміністрацыйны, 4) спецыяльныя камітэты і камісіі. Структура НАТА не адпавядае гэтай сістэме, характэрнай для большасці сучасных міжнародных арганізацый, і больш нагадвае сістэму органаў ААН з яе галоўнымі і дапаможнымі органамі. Дагавор устанаўлівае стварэнне Савета і дапаможных органаў, з якіх першым будзе створаны Камітэт абароны. Такім чынам, Савет (Паўночнаатлантычны савет) — вышэйшы орган НАТА. У выканаўчым органе, які закліканы кіраваць арганізацыяй паміж сесіямі вышэйшага органа, НАТА не мае патрэбы. Паняцце сесійнасці тут умоўнае, таму што ёсць магчымасць збіраць прадстаўнікоў дзяржаў-членаў у любы момант (пры тым, што і ў звычайных умовах яны сустракаюцца не радзей за адзін раз на тыдзень). Функцыі, якія, як правіла, выконваюць выканаўчыя органы, — забеспячэнне эфектыўнасці дзейнасці міжнароднай арганізацыі, ажыццяўленне сувязі з дзяржавамі-членамі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, складанне бюджэту арганізацыі, падрыхтоўка павесткі дня пасяджэнняў вышэйшага органа і разгляд пытанняў персаналу — у асноўным перададзены Міжнароднаму сакратарыяту НАТА. Між тым, у большасці міжнародных арганізацый сакратарыят — орган адміністрацыйны.
4. НАТА мае самастойныя правы і абавязкі, адрозныя ад правоў і абавязкаў дзяржаў-членаў. Ва ўстаноўчым акце міжнароднай арганізацыі асобныя артыкулы адрасаваны непасрэдна дзяржавам-членам, іншыя — міжнароднай арганізацыі, у асобе яе органаў. У арт. 8 Вашынгтонскага дагавора абвешчана, што «кожны бок, які дамаўляецца, заяўляе, што ні адно з міжнародных пагадненняў, якія маюць у цяперашні час сілу, паміж ім і любым іншым бокам, які дамаўляецца, не знаходзіцца ў супярэчнасці з палажэннямі гэтага дагавора, і абавязваецца не прымаць ніякага міжнароднага абавязацельства, якое супярэчыць гэтаму дагавору». Арт. 9 дагавора, наадварот, звернуты непасрэдна да арганізацыі: