Давыд Усяславіч (сяр. 1050-х — пасля 1130) — князь з дынастыі Ізяславічаў Полацкіх.
Біяграфія Сын полацкага князя Усяслава Брачыславіча, напэўна, чацвёрты, хоць пытанне старшынства Усяславічаў застаецца дыскусійным.
У кожным разе, да 1103 года князь Давыд апынуўся ў Чарнігаўскім княстве. Іван БяляеўБеляев И. Д. Очерк истории… С. 25. і Уладзімір ПічэтаОчерки истории СССР… С. 230. лічылі, што Давыд па смерці бацькі абдзялілі браты і ён застаўся без удзела. Думкі, што, прынамсі ў 1103—1104 гадах, Давыд не меў удзела трымаецца і Алег РапаўРапов О. М. Княжеские владения… С. 55.. Валянцін Янін лічыць, што Давыд не меў удзела прынамсі да 1114 годаЯнин В.… С. 130..
У 1103 годзе Давыд у войску чарнігаўскіх князёў удзельнічаў у паспяховым паходзе супраць полаўцаў. У 1104 годзе — супраць свайго брата Глеба Усяславіча, князя менскага, гэты паход поспеху не меў. На думку Рапава, магчыма, паход супраць Глеба меў мэтай абараніць уладальніцкія правы Давыда. Пазней, магчыма, пасля 1116—1119 гадоў, вярнуўся ў Полацкую зямлю і, відаць, трымаў Ізяслаўльскі ўдзел.
На думку Эдуарда Загарульскага, у 1128 годзе, напэўна, праз хваробу полацкага князя Барыса Усяславіча, князь Давыд спрабаваў пераняць уладу ў Полацку. Пакінуў у Ізяслаўлі сына Брачыслава і з іншымі сынамі быў у Полацку. Палачане, напэўна, хацелі пры нямоглым князю Барысе мець яго сына Рагвалода, а не Давыда Усяславіча, таму змовіліся. Князь Давыд, відаць, даведаўся пра змову і паклікаў у Полацк і сына Брачыслава з дружынай. Магчыма, такія дзеянні пры жывым Барысе былі той «няпраўдай» Давыда, за якую вялікі князь кіеўскі Мсціслаў пачаў вялікі паход на Полацкую зямлю. Адначасова палачане выгналі Давыда з Полацка і, «узяўшы» маладога Рагвалода Барысавіча, зацвердзілі яго ў вялікага князя Мсціслава. Пры гэтым, Давыд быў сватам Мсціслава — перад тым ажаніў з яго дачкой Ксеніяй свайго сына Брачыслава.
Неўзабаве, у 1129 годзе (сакавіцкім, да разводдзя) полацкі князь Барыс памёр, а Давыд заняў полацкі сталец паводле старшынства. Гэтыя падзеі суправаджаліся новай міжусобіцай у родзе полацкіх князёў, пра якія, аднак, пэўна нічога не вядома. У 1129 годзе вялікі князь Мсціслаў збіраўся ў паход супраць полаўцаў і заклікаў да ўдзелу полацкіх князёў. Полацкія ж князі кпліва адмовіліся. Больш за гэта, імаверна, калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Давыд з Рагвалодам-Васілём зноў пачалі міжусобіцу. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў паслаў сваіх ваявод у Полацкую зямлю, яны захапілі амаль усіх полацкіх князёў, у тым ліку Давыда з сынамі, і прывезлі ў Кіеў. У 1130 годзе над полацкімі князямі адбыўся «суд рускіх князёў» і яго выракам іх разам з сем’ямі саслалі ў Візантыю.
Давыд не вярнуўся са ссылкі, імаверна, памёр у Візантыі. Вярнуліся яго сыны — Брачыслаў, Мікула і Валодша, якія дапамогай Рагвалода-Васіля вярнулі сабе ад Глебавічаў Ізяслаўльскае княства.
Нашчадкі
Крыніцы
Літаратура Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X-XIII вв. — М., 1975. Беляев И. Д. Очерк истории Северо-западного края России. — Вильна: Тип. Сыркина, 1867. — 121 с. Беляев И. Д. Рассказы из русской истории. Кн. 4. Ч. I. История Полотска или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии. — М., 1872. Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: IX-XIII ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, — 260 с. Загорульский Э. М. Генеалогия полоцких князей Изяславичей. — Мн. : ВУЗ-ЮНИТИ, 1994. — 31 с. 3000 экз. ISBN 985-431-001-9 : Б. ц. Очерки истории СССР. Период феодализма IX—XV вв. Ч. 1. / Под ред. Б. Д. Грекова. — М., 1953.
Янин В. Л. Междукняжеские отношения в эпоху Мономаха и «Хождение игумена Даниила» // Труды отдела древнерусской литературы. — Т. XVI. — 1960. С. 112—131.
Катэгорыя:Князі ізяслаўльскія Катэгорыя:Князі полацкія