thumb|250px|Скляпенне сабора ў Лане (Францыя), добра бачная нервюрная сістэма
Нервюра ў архітэктуры ( — жылка, прожылак) — выступалае рабро гатычнага каркаснага крыжовага скляпення.
Наяўнасць нервюр у сукупнасці з сістэмай контрфорсаў і аркбутанаў дазваляе палегчыць скляпенне, паменшыць яго вертыкальны ціск і бакавы распор і пашырыць аконныя праёмы. Нервюрнае скляпенне таксама завуць веерным. Сістэма нервюр (галоўным чынам у архітэктуры готыкі) утварае каркас, які палягчае мур скляпення.
Гл. таксама Каркасная сістэма гатычнай архітэктуры
Спасылкі Нервюра ў Мастацкай энцыклапедыі.
Катэгорыя:гатычная архітэктура Катэгорыя:Скляпенні