Свята-Уладзімірская царква — праваслаўны храм г.п. Шуміліна. Царква пабудавана ў 1999 годзе з цэглы.
Архітэктура Вырашана прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Малітоўная зала асветлена бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі, перакрыта адкрытай страпільнай канструкцыяй. Алтарная частка вылучана іканастасам.
Літаратура Свята-Уладзіміраўская царква // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2001. – С. 149.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шумілінскага раёна Катэгорыя:Культавыя збудаванні Шуміліна Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1999 год у Беларусі