Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей — краязнаўчы музей у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці. Адкрыты 24 снежня 1976 г. У канцы 1996 г. пачаў дзейнічаць аддзел прыроды. Геаграфічнае становішча, карысныя выкапні, водная сістэма, ландшафт, ахоўваемыя зоны, помнікі прыроды, расліны, птушкі і жывёлы з Чырвонай кнігі Беларусі, флора і фауна лясоў, балот, вадаёмаў, выкапнёвыя жывёлы, а таксама вучоныя і краязнаўцы, што вывучалі Гарадоцкі край, — тэмы, якія знайшлі адлюстраванне ў яго экспазіцыі.

У 2001 г. адкрыты аддзел этнаграфіі і народных рамёстваў.

Тут шырока прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, ткацтва і вязання, вырабы майстроў ганчарнай, кавальскай і сталярнай справы, царкоўныя рэчы, кнігі, якія паказваюць побыт і вераванні мясцовых жыхароў на рубяжы ХІХ—ХХ стст.

У іншых залах працуюць зменныя выстаўкі разнастайнай тэматыкі.

Калекцыі музея У музеі налічваецца больш за 26 тысяч прадметаў асноўнага фонду. 3 іх скамплектаваны шэраг калекцый: дакументаў і фотаздымкаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зброі і ўзнагарод, быту і этнаграфіі, жывапісу і графікі, ікон, самавараў, філатэліі, нумізматыкі і баністыкі і інш.

Археалагічная калекцыя ўключае каменныя і жалезныя прылады працы, упрыгожванні, кераміку, амулеты. Маецца шмат экспанатаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: землякоў і воінаў-вызваліцеляў.

Значную частку музейнага фонду складаюць дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, творчыя работы знакамітых ураджэнцаў раёна: мастакоў, літаратараў, вучоных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў.

Дырэктары Ларыса Фёдараўна Бандарэнка Зінаіда Мікалаеўна Пляскач Кацярына Ягораўна Уверская

Тарасаўскія чытанні

3 1997 г. перыядычна праводзяцца чытанні, прысвечаныя вядомай паэме «Тарас на Парнасе» і яе верагоднаму аўтару Канстанціну Вераніцыну, які родам з вёскі Астраўляны Гарадоцкага раёна. Крыніцы

Літаратура Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 480. Садоўская, С. І. Музей / С. І. Садоўская // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 732—733.

Городокский районный краеведческий музей //

Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Гарадка Катэгорыя:Культура Гарадка Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі