Бобрыца — возера ў Беларусі, Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, на ўсход ад аўтамабільнай дарогі .

Плошча паверхні возера 2,25 км². Найбольшая глыбіня 23 м, сярэдняя 8,5 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,32 км. Аб’ём вады 19,11 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км². Вышыня над узроўнем мора 149,9 мЛіст карты N-35-46. Выданне 1980 года.. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 14—20 м, стромкія, на поўдні да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 5,5 м. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Выцякае ручай. Злучана пратокай з возерам Уклейна.

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.

На беразе возера Лепельскі ваенны санаторый.

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.

Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Улы