Стану́льскае, Станулеўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 4 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёскі Станулі.

Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.

Схілы катлавіны вышынёй 2 м, спадзістыя, часткова разараныя. Возера бяссцёкавае.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры