Янкіча () — паўднёвы востраў архіпелага Ушышыр. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 3,7 км². Незаселены.

Прырода Востраў уяўляе сабой конус актыўнага вулкана Ушышыр. Найвышэйшы пункт — 388 м. Дыяметр прыкладна 2,8 км. Значную частку Янкіча займае вулканічны кратар са стромымі зубчастымі сценамі. Паколькі паўднёвая сцяна разбурана, частка кратара занята бухтай, прыдатнай для стаянак марскіх суднаў.

Прыдатнай для ўжывання вады няма, аднак шмат гарачых крыніц, насычаных фасфатамі.

На востраве шмат птушак.

Гісторыя Паводле ўяўленняў айнаў, карэнных насельнікаў Курыльскіх астравоў, востраў Янкіча служыў рэзідэнцыяй бога агню Канакамуі і наведваўся імі ў рытуальных мэтах.

У 1875—1945 гг. уваходзіў у склад Японіі. З 1945 г. у складзе Расіі.

Спасылкі Астравы Ушышыр

Катэгорыя:Курыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Ахоцкага мора Катэгорыя:Незаселеныя астравы