Цярэнцій Луцэвіч (да студзеня 2013 года Вобга Цьенчэн; нар. , ) — беларускі футбаліст камерунскага паходжання, абаронца.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Камеруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 года гуляў у мінскіх клубах, у асноўным за дубліруючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель» (у асноўным за дубль) і «Віцебск» (дзе стаў іграком асновы).

У студзені 2013 года зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомелю». Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Бярозы-2010». У складзе бярозаўскага клуба зноў стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сезоне 2014.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазіцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 года з-за фінансавых пралем пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ», дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але не падышоў. Пазней некаторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым адправіўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы» і неўзабаве папоўніў склад «Мінска». У «Мінску» стаў асноўным абаронцам, аднак па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду.

У студзені 2018 года трэніраваўся са «Смалявічамі», а ў лютым адправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспаспяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 года падпісаў са «Смалявічамі» кантракт. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 года стаў іграком «Гомеля». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, з ліпеня стаў выхадзіць на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель» і неўзабаве папоўніў склад казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска. У жніўні 2020 года разарваў кантракт з «Кызыл-Жарам», так і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель», дзе звычайна выхадзіў на замену.

У студзені 2021 года пакінуў «Гомель», пасля чаго праходзіў прагляд у мінскім «Энергетыку-БДУ», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Белшыны», якой па выніках сезона 2021 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Па выніках сезона 2022 года разам з камандай вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам. У сакавіку 2023 года быў абраны капітанам каманды. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Нафтан».

У лютым 2024 года далучыўся да «Смаргоні», дзе стаў капітанам каманды. У жніўні 2024 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2008 Д3 Мінск-2 25 8 2009 дубль Мінск 23 7 2010 Д1 Дынама 3 0 2011 Д1 Дынама 7 0 2012 (1) дубль Гомель 15 3 2012 (2) Д2 Віцебск 13 3 2013 Д1 Гомель 19 1 2014 Д2 Бяроза-2010 30 10 2015 Д1 Граніт 24 5 2016 (1) Д1 Граніт 15 2 2016 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 14 6 2017 (1) Д1 Нефтчы 5 0 2017 (2) Д1 Мінск 13 0 2018 Д1 Смалявічы 23 1 2019 Д1 Гомель 24 3 2020 (1) Д1 Кызыл-Жар 0 0 2020 (2) Д2 Гомель 9 0 2021 Д2 Белшына 31 5 2022 Д2 Нафтан 23 2 2023 Д1 Нафтан 16 0 2024 (1) Д1 Смаргонь 17 4

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Фергана Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь