Піліп Іваноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубліруючы склад. У сакавіку 2012 года пакінуў «Дынама» і перайшоў у «Гомель», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 года разарваў кантракт з гомельскім клубам, а ў жніўні стаў іграком мінскага клуба СКВІЧ.

У лютым 2013 года перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клуба, але пасля з’яўлення ў Віцебску фінансавых праблем у жніўні 2013 года папоўніў склад брэсцкага «Дынама». У «Дынама» не здолеў замацавацца ў аснове і ў снежні 2013 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны.

Са студзеня 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», у выніку ў сакавіку 2014 года папоўніў склад гэтага клуба. У «Шахцёры» гуляў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны.

У канцы жніўня 2014 года папоўніў склад першалігавай «Іслачы». Згуляў за гэты клуб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач».

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», з якім у красавіку падпісаў кантракт. Стаў адным з лідараў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды, стаў звычайна выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года.

29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў». У першым жа матчы пасля вяртання, 20 жніўня 2017 года супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клубу атрымаць перамогу з лікам 3:2.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Спачатку ў пераважна выхадзіў на замену, аднак з ліпеня 2018 года, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Аляксандра Макася, стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду. Тым не менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт з мінчанамі, аднак ужо праз два тыдні кантракт быў разарваны.

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Мінска». Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск».

У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Дынама», дзе неўзабаве стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком «Ліепаі». Пакінуў каманду ў жніўні 2020 года.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021 і з’ехаў у Польшчу, жыў у Кракаве.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Уладальнік Кубка Беларусі: 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама (Мінск) 9 0 2008 дубль Дынама (Мінск) 13 2 2009 Д1 Дынама (Мінск) 2 0 2010 Д1 Дынама (Мінск) 1 0 2011 Д1 Дынама (Мінск) 2 0 2012 (1) Д1 Гомель 0 0 2012 (2) Д2 СКВІЧ 12 5 2013 (1) Д2 Віцебск 14 7 2013 (2) Д1 Дынама (Брэст) 5 0 2014 (1) Д1 Шахцёр 5 0 2014 (2) Д2 Іслач 9 0 2015 Д2 Крумкачы 29 14 2016 Д1 Крумкачы 27 2 2017 Д1 Крумкачы 26 6 2018 Д1 Дынама (Мінск) 25 4 2019 (1) Д1 Мінск 6 1 2019 (2) Д1 Дынама (Мінск) 12 2 2020 (1) Д1 Ліепая 8 1 2021 Д2 Крумкачы 28 7

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліепая