Рэгіён (, , Region, , — вобласць, царства) — буйная тэрытарыяльная адзінка (напрыклад, прыродная, эканамічная, палітычная і г.д.) фізіка-геаграфічнага раянавання любога таксанамічнага рангу. Рэгіянальны — той, які адносіцца да нейкай вызначанай тэрыторыі (раёна, вобласці, краіны, групы краін).
У фізічнай геаграфіі — абагульненая назва адзінак фізіка-геаграфічнага раянавання любога таксанамічнага рангу. Вылучаюць таксама геаграфічную тэорыю рэгіянальнага развіцця.
Этымалогія Слова паходзіць ад , што азначае «краіна, вобласць».
Гістарычна Region — назва горада, заснаванага грэкамі ў паўднёвай Італіі і вядомага як ў часы Рымскай імперыі. Цяпер ён называецца Рэджа-ды-Калабрыя.
Апісанне Існуе некалькі трактовак паняцця «рэгіён», прычым рэгіён далёка не заўсёды выступае ў якасці тэрытарыяльнай адзінкі дзяржавы.
У рамках геаграфічнай трактоўкі рэгіён вызначаецца як раён, вялікі ўчастак сушы, частка зямной паверхні са спецыяльнымі фізіка-геаграфічнымі параметрамі, геаграфічная адзінка, вызначаная геаграфічнымі межамі.
Эканамічная трактоўка мае на ўвазе пад рэгіёнам частку тэрыторыі, дзе існуе сістэма сувязі паміж гаспадарчымі суб’ектамі, падсістэму ўсяго сацыяльна-эканамічнага комплексу краіны, складаны тэрытарыяльна-эканамічны комплекс са сваёй структурай сувязі з вонкавым і ўнутраным асяроддзем.
Сацыяльна-палітычная трактоўка рэгіёна паказвае рэгіён у якасці сацыяльна-тэрытарыяльнай супольнасці, гэта значыць сукупнасці сацыяльных, эканамічных, палітычных фактараў развіцця тэрыторыі. Сюды ўваходзіць цэлы набор характарыстак, такіх як этнічны склад насельніцтва, працоўныя рэсурсы, сацыяльная інфраструктура, сацыяльна-псіхалагічны клімат, палітычныя аспекты развіцця рэгіёна, культурныя фактары і г. д.
Адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка Рэгіёны Расіі Рэгіёны Англіі Рэгіёны Францыі Рэгіёны Бельгіі Рэгіёны Італіі Рэгіёны Чада Рэгіёны Камеруна Рэгіёны Рэспублікі Конга Рэгіёны Кот-д’Івуара Рэгіёны Марока Рэгіёны Чылі Рэгіёны Ганы Рэгіёны Гвінеі Рэгіёны Гвінеі-Бісау Рэгіёны Гаяны Рэгіёны Венгрыі Рэгіёны Мадагаскара Рэгіёны Малі Рэгіёны Намібіі Рэгіёны Новай Зеландыі Рэгіёны Перу Рэгіёны Сенегала Рэгіёны Танзаніі Рэгіёны Тога Рэгіёны Трынідад і Табага Рэгіёны Філіпін Рэгіёны Квебека
Статыстычная (планавальная) тэрытарыяльная адзінка Рэгіёны Ісландыі Рэгіёны Македоніі Рэгіёны Мальты Рэгіёны Сінгапура
Культурна-гістарычная тэрытарыяльная адзінка Рэгіёны Карэі Рэгіёны Латвіі Рэгіёны Сербіі Рэгіёны Украіны
Гл. таксама Рэгіёны свету Гісторыка-культурныя вобласці Гістарычная вобласць Рэгіяналізацыя
Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія