Федэральны Урад Германіі () складаецца з Федэральнага канцлера і федэральных міністраў. Ён дзейнічае на аснове артыкулаў 62 — 69 Асноўнага закона. Федэральны канцлер вызначае асноўныя кірункі палітыкі.
Прызначэнне Канцлер выбіраецца Бундэстагам па прапанове Прэзідэнта. Міністры прызначаюцца і звальняюцца Прэзідэнтам па рэкамендацыі Канцлера. Перад уступленнем на пасаду Канцлер і міністры прыносяць клятву перад парламентам.
Міністэрствы Федэральнае міністэрства ўнутраных спраў Германіі Федэральнае міністэрства справам перамешчаных асоб, бежанцаў і ахвяр вайны Германіі Федэральнае міністэрства абароны харчавання, сельскай гаспадаркі і абароны правоў спажыўцоў Германіі Федэральнае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння Германіі Федэральнае міністэрства абароны Германіі Федэральнае міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў Германіі Федэральнае міністэрства па справах плану Маршала, Германія (скасавана ў 1969 г.) Федэральнае міністэрства па справах сям'і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі Германіі Федэральнае міністэрства транспарту, будаўніцтва і гарадскога развіцця Германіі Федэральнае міністэрства экалогіі, аховы прыроды і бяспекі ядзерных рэактараў Германіі Федэральнае міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі Федэральнае міністэрства юстыцыі Германіі Міністэрства замежных спраў Германіі Федэральнае ўпраўленне фінансавага нагляду Германіі
Бягучы склад Федэральнага Урада
З 28 кастрычніка 2009 Федэральны Урад ФРГ складаецца з членаў ХДС, ХСС і СвДП. Усе міністры, за выключэннем Філіпа Рослера, з’яўляюцца членамі Бундэстага.
Ангела Меркель (Angela Merkel, ХДС) — канцлер Гіда Вестэрвэле (Guido Westerwelle, СвДП) — міністр замежных спраў Томас дэ Мезьер (Thomas de Maizière, ХДС) — міністр абароны (з 3 сакавіка 2011) Ханс-Петэр Фрыдрых (Hans-Peter Friedrich, ХСС) — міністр унутраных спраў (з 3 сакавіка 2011) Сабінэ Лейтхойсер-Шнарэнбергер (Sabine Leutheusser-Schnarrenberger, СвДП) — міністр юстыцыі Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble, ХДС) — міністр фінансаў Філіп Рослер (Philipp Rösler, СвДП) — міністр эканомікі і тэхналогіі (c 12.05.2011), намеснік канцлера (з 16.05.2011) Урсула фон дэр Лаен (Ursula von der Leyen, ХДС) — міністр працы і сацыяльных пытанняў Ільзэ Айгнер (Ilse Aigner, ХСС) — міністр харчавання, сельскай гаспадаркі і абароны спажыўцоў Крысціна Шродэр (Kristina Schröder, ХДС) — міністр па справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі Даніэль Бар (Daniel Bar, СыДП)— міністр аховы здароўя (c 12.05.2011) Петэр Рамзаўэр (Peter Ramsauer, ХСС) — міністр транспарту, будаўніцтва і гарадскога развіцця Норберт Ротген (Norbert Röttgen, ХДС) — міністр навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і бяспекі рэактараў Анетэ Шаван (Annette Schavan, ХДС) — міністр адукацыі і даследаванняў Рональд Пофала (Ronald Pofalla, ХДС) — міністр па асаблівых пытаннях і кіраўнік Упраўлення справамі канцлера Дзірк Нібель (Dirk Niebel, СвДП) — міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця
Спасылкі Федэральны Урад ФРГ
Катэгорыя:Урад Германіі