Сяргей Казека (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».

Клубная кар’ера Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у Вышэйшую лігу.

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», дзе таксама стаў іграком асновы.

У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб.

У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру.

У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск», а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў», дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе.

Трэнерская кар’ера У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў». У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам.

У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы», аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды. Пад кіраўніцтвам Казекі ў сезоне 2022 «Крумкачы» сталі сярэбранымі прызёрамі Другой лігі і мелі магчымасць павышэння ў Першую лігу, аднак клуб вырашыў працягваць выступаць у Другой лізе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на сезон 2023.

У ліпені 2023 года згуляў за «Крумкачоў» у матчы Другой лігі ў якасці футбаліста.

У лютым 2024 года падпісаў новае пагадненне з клубам.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2015 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 Чэмпіён Латвіі: 2016 Найлепшы ігрок Першай лігі чэмпіянату Беларусі 2010 (па версіі газеты «Всё о футболе»)

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 Д2 Баранавічы 7 0 2005 Д2 Баранавічы 28 4 2006 Д2 Баранавічы 23 0 2007 Д2 Баранавічы 26 2 2008 Д2 Баранавічы 18 1 2009 Д2 Баранавічы 24 12 2010 Д2 Гомель 28 11 2011 Д1 Гомель 32 3 2012 Д1 Гомель 29 2 2013 Д1 Мінск 30 2 2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ 29 2 2015 Д1 Шахцёр 10 0 2016 Д1 Спартак 27 1 2017 (1) Д1 Спартак 2 0 2018 Д3 Узда 21 7 2019 Д3 Узда 23 5 2020 Д2 Крумкачы 12 2 2023 Д3 Крумкачы 2 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі