Міхаіл Паўлавіч Бяганскі (, в. Узгорск, Слаўгарадскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

З 1958 трактарыст Слаўгарадскай РТС, саўгаса «Жалезінскі» (з 1959 саўгас імя Кірава) Слаўгарадскага раёна, з 1962 звеннявы механізаванага звяна па вырошчванню бульбы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971-75.

Узнагароды

Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы. У 1981 стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за выдатныя дасягненні ў працы.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання