Мацвей Мацвееевіч Гу́сеў (, Вятка — , Берлін) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.

Нарадзіўся ў горадзе Вятка (Расія). У 1847 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1850 года працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. З 1852 года памочнік дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць М. М. Гусеў адным з першых наладзіў фатаграфаванне паверхні Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафізічных з’яў. Выкарыстаў матэматычныя метады даследавання, заснаваныя на дакладным вымярэнні фотаздымкаў. Займаўся вывучэннем уласнага руху зорак, пытаннямі ўліку рэфракцыі, назіраннямі метэарытных патокаў і інш.

М. М. Гусеў у 1860 годзе заснаваў часопіс «Вестник математических наук» — першае ў Расіі перыядычнае выданне фізіка-матэматычнага кірунку. Пераклаў на рускую мову 3-і том «Космасу» А. Гумбальта.

Памяць У гонар М. М. Гусева названы кратар на Марсе.

Літаратура

Спасылкі Гусев Матвей Матвеевич // Вялікая савецкая энцыклапедыя Гусев Матвей Матвеевич

Катэгорыя:Астрафізікі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Вяцкай гімназіі Катэгорыя:Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі