Акадэмія нацыянальнай адукацыі — адзіны цэнтр навукова-метадычнага забеспячэння сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы БеларусьПравительством принято решение о реорганизации Академии образования.
Установа займаецца навукова-метадычным забеспячэннем усіх узроўняў адукацыі: ад дашкольнай да вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, дзяцей і моладзі, а таксама рэалізуе праграмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.
Гісторыя 1955–2023 гады 1955 год — створана Рэспубліканская курсавая база павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі. у 1980-х гадах установа стала называцца Рэспубліканскі інстітут удасканалення настаўнікаў. з 1992 года — Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Рэспублікі Беларусь. 1997 па 2023 год — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. З 2023 года — Акадэмія адукацыі.
З 2023 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі» была створана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2023 года № 775. Тады былі аб’яднаны Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 16 ноября 2023 г. № 775 О создании государственного учреждения образования «Академия образования».
З 2026 года У 2026 годзе Акадэмія адукацыі рэарганізавана. Да яе далучаны Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы з наступным перайменаваннем ва Установу адукацыі «Акадэмія нацыянальнай адукацыі» (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня № 326).
Структура акадэміі Да рэарганізацыі 2026 года
Акадэмія ўключае факультэт і 4 кафедры ў яго складзе.
Рэктары Аляксандр Іванавіч Жук (1992—2000) Алег Ігнатавіч Таўгень (2000—2011) Андрэй Пятровіч Манастырны (2011—2022) Алег Віктаравіч Дзячэнка (2022—2023) Ірына Анатольеўна Старавойтава (з 2023)
Крыніцы
Гл. таксама Метадычны летнік настаўнікаў «Альхоўка»
Катэгорыя:Паслядыпломная адукацыя Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:1955 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Някрасава (Мінск)