Максім Скавыш (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2020).

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мінск), з 2007 года гуляў за барысаўскі БАТЭ. У сакавіку 2012 года разам з Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну». Пасля года ў Бабруйску, у лютым 2013 года быў арандаваны калінінградскай «Балтыкай», а ў маі таго ж года быў выкуплены прыбалтыйскім клубам.

У чэрвені 2015 года не стаў падаўжаць кантракт з «Балтыкай». Планавалася, што Максім стане іграком саратаўскага «Сокала», але ў апошні момант пераход сарваўся. Пазней стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама», але ў выніку клуб не стаў падпісваць кантракт з нападнікам. У ліпені 2015 года прыбыў у стан жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і 22 ліпеня падпісаў кантракт з аўтазаводцамі. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года падоўжыў пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ». Добра правёў першую палову сезона 2016, стаўшы адным з лідараў жодзінцаў, дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі. У канцы чэрвеня 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль» з Кфар-Савы. Аднак, замацавацца ў аснове не здолеў і ў студзені 2017 года пакінуў Ізраіль. Неўзабаве пасля вяртання з Ізраіля зноў стаў іграком аўтазаводцаў. У сезоне 2017 правёў за «Тарпеда-БелАЗ» усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў 9 галоў.

У снежні 2017 года вярнуўся ў БАТЭ. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у Вышэйшай лізе, з іх 8 пасля выхаду на замену.

У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі. У сезоне 2020 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.

У ліпені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У студзені 2024 года разарваў кантракт з салігорскім клубам і далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ».

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у вароты зборнай Ісландыі. З 2011 года гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.

3 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Эстоніі. Пасля 2014 года доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 года зноў трапіў у каманду пасля таго, як яе ўзначаліў галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (7): 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2018, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020 Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2010, 2016, 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2010, 2011, 2023, 2024 Футбаліст года Беларусі: 2020 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2020 (19 галоў) Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2020 Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2020 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2009, 2019, 2020, 2021, 2022 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 Д1 БАТЭ 1 0 2008 Д1 БАТЭ 16 0 2009 Д1 БАТЭ 25 12 2010 Д1 БАТЭ 26 9 2011 Д1 БАТЭ 21 3 2012 Д1 Белшына 30 4 2012/13 (2) Д2 Балтыка 11 3 2013/14 Д2 Балтыка 31 3 2014/15 Д2 Балтыка 15 1 2015 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 12 1 2016 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 14 7 2016/17 (1) Д1 Хапаэль (Кфар-Сава) 8 0 2017 Д1 Тарпеда-БелАЗ 30 9 2018 Д1 БАТЭ 29 11 2019 Д1 БАТЭ 25 10 2020 Д1 БАТЭ 29 19 2021 (1) Д1 БАТЭ 15 9 2021 (2) Д1 Шахцёр 14 4 2022 Д1 Шахцёр 29 9 2023 Д1 Шахцёр 25 7

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года