Дзяржаўнай і гутарковай мовай Славеніі з'яўляецца славенская мова. На ёй гаворыць 91,1 % насельніцтва (па даных перапісу 2002 г.). Таксама большая частка насельніцтва гаворыць на англійскай, венгерскай і італьянскай мовах.

Славенская мова

Паводле 11 артыкулу Канстытуцыі Славеніі, славенская мова з'яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі ўсёй краіны. Тэлебачанне, радыё, газеты, рэкламныя ролікі, інструкцыі да ўжывання і іншыя СМІ могуць быць толькі на славенскай мове, замежныя мовы дапушчаюцца толькі з субцітрамі і/або з перакладам. Пасля далучэння Славеніі да Еўрасаюза 1 мая 2004 года, славенская мова стала адной з яго афіцыйных моў.

Італьянская мова

Італьянская мова прызнаецца афіцыйнай у славенскай Істрыі каля славенска-італьянскай мяжы і на славенскім узбярэжжы.

Венгерская мова

Венгерская мова з'яўляецца роднай для венгерскай меншасці ў Прэкмур'і.

Прэкмурска-славенская мова

Афіцыйна не прызнаная рэгіянальная мова. Яна адпавядае палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, аднак Славенія пакуль не далучылася да краін, якія падпісалі Хартыю.

Замежныя мовы

Гістарычна склалася так, што нямецкая мова была лінгва-франка Цэнтральнай Еўропы. Яна была мовай гандлю, навукі і літаратуры ў Славеніі. Нямецкая мова выкладалася ў якасці асноўнай замежнай мовы ў школах. У наш час яе замяніла англійская, аднак нямецкая застаецца важнай замежнай мовай у Славеніі. Іншымі асноўнымі замежнымі мовамі Славеніі з'яўляюцца іспанская, французская і венгерская.

Зноскі

Спасылкі

Насельніцтва Славеніі па выніках перапісу 2002 года Канстытуцыя Рэспублікі Славенія Публічнае выкарыстанне славенскай мовы па законе 2004 года