Андрэй Салавей (нар. , Бяроза) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2021).

Старэйшы брат Арцём Салавей, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама».

У сезоне 2013 толькі ў другой палове стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выхадзіў на замену. 1 верасня 2013 года забіў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1).

У першай палове 2014 года не гуляў з-за траўмы, у чэрвені 2014 года вярнуўся ў строй. У лістападзе 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама». У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове брэстчан, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазіцыі нападніка.

У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2016 года адправіўся на зборы ва Узброеныя Сілы, у верасні вярнуўся ў каманду. У першай палове сезона 2017 выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» і далучыўся да «Слоніма-2017», дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У студзені 2019 года пакінуў слонімскі клуб і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лакаматыў». Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў клуба, у сезоне 2020 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Стаў адным з лідараў каманды ў Вышэйшай лізе і найлепшым яе бамбардзірам. Па выніках сезона заняў другое месца ў спісе бамбардзіраў Вышэйшай лігі пасля Дэмбо Дарбо, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам года Беларусі.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта з «Гомелем» у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам». У першай палове сезона 2022 нярэдка гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену або заставацца на лаўцы запасных. Сезон 2023 пачынаў у складзе «Шахцёра», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў казахстанскі «Аксу». Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб.

У студзені 2024 года пачынаў трэніравацца з салігарчанамі, аднак неўзабаве разарваў кантракт з клубам і стаў іграком мазырскай «Славіі».

Міжнародная кар’ера У жніўні 2015 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі. Свой адзіны матч за моладзевую зборную згуляў 6 верасня таго ж года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2017 супраць Славакіі, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне.

2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023 Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020 (21 гол) Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021 Футбаліст года Беларусі: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Аксу Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр