Глен Тэадор Сі́барг (, ; — ) — амерыканскі хімік і фізік-ядзершчык. Дзякуючы яго працам канчаткова сфарміравалася новая навука — ядзерная хімія.
Працы Сумесна з Э. Макміланам сінтэзаваў плутоній (1940—1941), сумесна з іншымі вучонымі адкрыў амерыцый, кюрый (1944), берклій (1949), каліфорній (1950), эйнштэйній (1952), фермій (1953), мендзялевій (1955). У наступныя гады прымаў удзел у сінтэзаванні больш цяжкіх элементаў.
Спадчына У 1951 годзе Сібарг сумесна з Макміланам атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі. У 1997 годзе ў гонар Сібарга назвалі 106-й элемент перыядычнай табліцы Мендзялеева — сіборгій.
Літаратура
Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Першаадкрывальнікі хімічных элементаў Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША