TERYT (Krajowy Rejestr Urzędowy Podziału Terytorialnego Kraju) — афіцыйны дзяржаўны рэестр тэрытарыяльнага падзелу ў Польшчы, які знаходзіцца ў вядзенні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення — ).

TERYT быў уведзены распараджэннем Савета міністраў ад 25 снежня 1998 года апублікаваным у Весніку законаў () № 157 п. 1031. Змяшчае сістэмы: ідэнтыфікатараў і назваў адзінак адміністрацыйнага падзелу TERC10 ідэнтыфікатараў і назваў мясцовасцяў SIMC10 статыстычных раёнаў і рэгістрацыйных акруг BREC10 адраснай ідэнтыфікацыі вуліц, нерухомасці, будынкаў і кватэр NOBC10.

Ідэнтыфікатары рэестру TERYT з’яўляюцца абавязковым стандартам тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі для ўпраўленняў, якія вядуць дзяржаўныя рэестры, ужываюцца ў дзяржаўнай статыстыцы, а таксама даюць магчымасць інтэграцыі даных.

Рэестр з’яўляецца публічным. Даныя з яго падаюць ваяводскія статыстычныя ўпраўленні і ДСУ.

Спасылкі Тэкст распараджэння з усімі кодамі Пошук па рэестры TERYT

Катэгорыя:Класіфікатары Катэгорыя:Дзяржаўны лад Польшчы