Сівец Ботанический словарь, Спб, 1878Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929Сівец ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 364 (Nardus) — род кветкавых раслін сямейства . 1 від — Сівец стаячы, народныя назвы пясюк, чортава барадаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і выкарыстанне Пашыраны ў цёплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі.
Кармавая расліна нізкай якасці, выкарыстоўваецца для ўмацавання пяскоў і як дэкаратыўная.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе