Сівіча́нка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Волка (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 21 кіламетр. Плошча вадазбору 37 км². Пачынаецца на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, за 1 кіламетр на паўднёвы захад ад вёскі Сівіца, цячэ па Налібоцкай пушчы, упадае ў раку Волка за 7,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Белы Бераг Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пойма пераважна забалочаная. Рэчышча да вусця на працягу 4,1 км. каналізаванае.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Заходняй Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна