Тышкевічы — шляхецкі род герба «Ляліва», займалі высокія дзяржаўныя і ваенныя ўрады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзідэнцыя — Лагойск), Літвы (Біржай) і Украіны (Бярдзічаў).

Цяпер Тышкевічы жывуць у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі.

Паходжанне Паходзяць ад Каленіка Мішкавіча, якому вялікі князь Свідрыгайла ў 1437 годзе даў сяло Буркаўцы са слабадой Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім яго нашчадкі збудавалі Бярдзічаў. З часам уладанні роду павялічылася.

thumb|Палац Тышкевічаў у Лагойску. Малюнак Н. Орды, XIX ст.

У Каленіка Мішкавіча былі сыны Івашка і Каленік (згадваецца ў 1457/1458—1488).

Каленік Каленікавіч меў сыноў Тышку (Цімафея), Акушку (намесніка звягольскага, зг. 1488), Гетаўта-Андрэя, Дзебру і невядомую на імя сястру (часам даецца імя Яўфімія, жонку Рамана Волкавіча, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў сваякоў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў).

Да 2-й паловы XVI ст. Тышкевічы былі праваслаўнымі.

Ад сына Каленіка Каленікавіч — Тышкі паходзіць прозвішча роду, у яго было 5 сыноў. Старэйшы Барыс (памёр пасля 1498) быў жанаты з Мілохнай, сястрой вядомага ваеннага дзеяча Астафія Дашкевіча (Дашковіча), пра яго нашчадкаў звестак няма. Другі сын — Леў (памёр да 1515), быў гаспадарскім дваранінам, ад яго сына Скуміна Львовіча (Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566) паходзіць галіна роду — Скуміны-Тышкевічы (згасла ў 1808). Трэці сын Тышкі — Васіль Тышкевіч (памёр у 1571), ад яго паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдзічаве».

Герб роду Ужывалі герб «Ляліва», разам з яшчэ 593 арыстакратычнымі родамі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Апісанне гербу — у блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Клейнод — над прылбіцай з каронай, на паўлінавых пёрах, такія ж маладзік і зорка.

Герб выбіваўся на вялікалітоўскіх манетах у часы падскарбніцтва Фёдара Тышкевіча.

Найбольш вядомыя Васіль Тышкевіч (1492—1571) — ваявода падляшскі і смаленскі; атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа Януш Тышкевіч (каля 1572 — 1642) — ваявода мсціслаўскі, троцкі і віленскі Юрый Тышкевіч (1596—1656) — біскуп жамойцкі і віленскі Людвік Тышкевіч (1748—1808) — гетман польны літоўскі Тадэвуш Тышкевіч (1774—1852) — генерал, кіраўнік Часовага паўстанцкага ўрада Літвы ў паўстанні 1830—1831 гадоў Бенедыкт Тышкевіч (1801—1866) — граф, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянер і мецэнат Канстанцін Піевіч Тышкевіч (1806—1868) — беларускі археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Яўстах Піевіч Тышкевіч (1814—1873) — беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музеязнаўца; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Бенедыкт Генрык Тышкевіч (1852—1935) — граф, унук Бенедыкта Тышкевіча, вядомы польскі фатограф

Галерэя

Памяць У 2014 годзе вуліца мікрараёна Міхалова-2 у Мінску названа вуліцай ТышкевічаўУ Мінску ўвекавечаць памяць пераможцы Аршанскай бітвы.

Літаратура Lulewicz, H. Miszkowicze, Kalenikowicze, Tyszkowicze (Tyszkiewicze) — cztery pokolenia w dziejach rodu (XV wiek — pierwsza połowa XVI wieku) // Władza i prestiż. Magnateria Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. — Białystok, 2003; Narkowicz, L. Tyszkiewiczowie z Waki / Liliana Narkowicz. — Warszawa : DiG, 2010. — 476 s.

Яковенко, Н. Українська шляхта. — С. 179—188.

Спасылкі