«Беларуская граматыка для школ» — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1928) і выдадзеная ў Вільні ў 1929 годзе. «Граматыка» з’яўлялася пятым у Заходняй Беларусі, значнаБ. Тарашкевіч. Прадмова // Беларуская граматыка для школ пераробленым і пашыраным, выданнем школьнай граматыкі Тарашкевіча, выдадзенай у 1918 годзе.
Змяненні і дапаўненні, унесеныя Тарашкевічам, не ўлічвалі пастаноў, зробленых Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыяй 1926 года. Разам з тым, аўтар лічыў, што праблемы акання і «правапісу чужаземных слоў» усё яшчэ застаюцца спрэчнымі.
Граматыка складалася з двух раздзелаў-«колаў», азнаямляльнага (56 параграфаў) і навучальнага (106 параграфаў) характараў.
Адметнасці
УпершынюСтанкевіч, С.168. ў беларускую граматыку быў уведзены нарматыў на беларускі лацінскі алфавітУ 46-м параграфе азнаямляльнага кола. Беларуская граматыка, С.49—51. — з выкарыстаннем «Ł» (гук [л]), «Č», «Š», «Ž» (шыпячыя гукі), «W» (гук [в]).
Выбухны гук [г] узгадваўся як такі, што «…сустракаецца рэдка і ў беларускім пісьме азначаецца літарай г з коскай над ёй з правага боку г’»Беларуская граматыка, С.49.
Прапаноўваўся варыянт запісу падвойнага мяккага гука [z’:] у выглядзе ддзБеларуская граматыка, С.121..
Ацэнкі
Ян Станкевіч адзначыў, што ў 5-м выданні сэнс шэрага правілаў стаў процілеглымСтанкевіч, С.142. у параўнанні з першымі чатырма, і адзначыў як адмоўныя рысы тое, што Тарашкевіч не даў навуковых тлумачэнняў да сваіх развязанняў спрэчных пытанняў беларускай граматыкі ні ў першых чатырох, ні ў пятым выданні. Наогул, заявіў, што ў гэтай граматыцы Тарашкевіча шмат русізмаў, паланізмаў і варварызмаў, раскрытыкаваў няўдалую (і нават пагоршаную) граматычную тэрміналогію.
Гл. таксама Беларуская граматыка Тарашкевіча (1918) Беларускі правапіс 1930 (праект) Арфаграфія беларускай мовы
Крыніцы
Літаратура Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. — Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. Я. Станкевіч. Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 1. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6. С.141—169.
Спасылкі
Катэгорыя:Правапісы беларускай мовы Катэгорыя:Граматыкі беларускай мовы Катэгорыя:Гісторыя беларускай мовы Катэгорыя:Браніслаў Тарашкевіч