Аперацыя «Прыпяцкія балоты», «Прыпяцкі марш» () — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў 19 ліпеня — 31 жніўня 1941 года па масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтваПаводле вызначэння А. Літвіна, які мяркуе, што ранейшае вызначэнне В. Лазебнікава і У. Пасэ «аперацыя… супраць акружаных частак Чырвонай Арміі, партызан і мірнага насельніцтва» занадта агульнае, а таму і недакладнае. на тэрыторыі 9 раёнаўУ складзе Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Мінскай абласцей. БССР і 3 раёнаў УССР у раёне прыпяцкіх балот і ракі Прыпяць.
Аперацыя праводзілася ў два этапы; датай яе пачатку лічыцца 19 ліпеня 1941 года, датай пачатку другога этапу — 14 жніўня 1941 года, датай сканчэння — 29 жніўня 1941 года (або 31.8.1941Лазебнікаў, Пасэ. Прыпяцкія балоты.). Аперацыя праводзілася па прамым загадзе Гімлера, сіламі кавалерыйскай брыгады СС, а таксама 162 і 252 пяхотных дывізій пад агульным камандаваннем галоўнага начальніка СС і паліцыі (HSS PF) пры камандуючым групы армій «Цэнтр» фон дэм Баха.
За час аперацыі былі знішчаныя не менш за 13 788 чал.; гэты лік называецца ў справаздачы кавалерыйскай брыгады СС «Аб правядзенні пацыфікацыйнай прыпяцкай аперацыі…» ад 13.8.1941. Былі цалкам спаленыя вёскі Дварэц, Хочань, Азяраны, Старажоўцы, Крамно, Тураў (часткова) і іншыя. Асноўным сродкам масавага знішчэння былі расстрэлы папярэдне сабраных разам людзей, але выпрабоўваліся і іншыя спосабы, напрыклад, загнанне і патапленне людзей у балотах. Даных пра страты войскаў СС у іх выніковай справаздачы няма, згадваюцца толькі «189 палонных»Литвин. Убийцы..
Аперацыя лічыцца першай з запланаваных масавых знішчальных аперацый і першай з аперацый, дзе выпрацоўваліся метады масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва. Дакументальныя звесткі пра яе трапілі ў Маскву ў студзені 1942, пасля разгрому пад Таропцам кавалерыйскай брыгады СС і захопу штабавай дакументацыі, і былі агучаныя 27.4.1942 у ноце народнага камісара замежных спраў СССР да ўсіх краін, з кім СССР меў дыпламатычныя зносіны. Мяркуецца, што міжнародная галоснасць і шок, які выклікалі гэтыя звесткі, прымусілі нацыстаў схаваць або знішчыць іншыя матэрыялы, якія датычылі гэтай аперацыі.
Падзеі Датай пачатку аперацыі лічыцца 19.7.1941, калі загадам Гімлера 1 і 2 кавалерыйскія палкі (кп) СС былі перададзеныя з 21.7.1941 ў распараджэнне фон дэм Баха, і скіраваныя ў Баранавічы для «сістэматычнага прачэсвання прыпяцкіх балот».
Загадам Гімлера (Баранавічы, 27.7.1941) з 1 кп (кам. штурмбанфюрэр Шляйфенбаўм) і 2 кп была сфарміраваная кавалерыйская брыгада СС (кам. Фегеляйн). Тады ж Гімлер загадаў фон дэм Баху прадставіць добра прадуманы з вайсковага боку план знішчальнай аперацыіТакі план дасюль не быў знойдзены, таму звесткі пра яго змест з’яўляюцца рэканструкцыяй. Літвін…. «Асобы загад» Гімлера (28.7.1941) патрабаваў ад фон дэм Баха жорстка вынішчаць у раёне прыпяцкіх балот насельніцтва, «непрыхільнае немцам»Туронак, С.101. — расстрэльваць мужчын, вывозіць (дэпартаваць) жанчын і дзяцей, канфіскаваць жывёлу і харчовыя запасы, паліць вёскі. У той самы час, насельніцтва, прыхільнае да немцаў, належала «ашчаджаць», і нават часткова ўзбройваць.
Першы этап Сілы 1 кп рухаліся з Баранавічаў у кірунку Ляхавічы — Ганцавічы, Баранавічы — Івацэвічы — Бяроза — Пружаны, і прачэсвалі тэрыторыю на Пд, ПдУ і ПдЗ да р.Прыпяць.
Сілы 2 кп рухаліся з Луцка ў кірунках Камень-Кашырскі — Драгічын — Іванава і Сарны — Лунінец — Пінск, і прачэсвалі тэрыторыю на Пд і на Пн ад р.Прыпяць да ўваходжання ў кантакт з 1 кп.
Адначасна з дзеяннямі 2 кп праходзілі дзеянні айнзацгрупы Б па знішчэнні яўрэйскага насельніцтва ў Пінску.
Апроч таго, са складу 1 кп і 2 кп быў выдзелены перадавы атрад дзеля блакіроўкі савецкіх войск, якія вырваліся з акружэння ў раёне аўтастрады Слуцк — Бабруйск 27.7.1941.
Такім чынам, дзеянні 1 кп і 2 кп СС ахоплівалі Баранавіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Косаўскі, Івацэвіцкі, Пінскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Пружанскі раёны БССР і Камень-Кашырскі, Любешаўскі і Дубровіцкі раёны УССР.
Другі этап
Сілы кавалерыйскай брыгады СС рухаліся з выхаднай лініі чыгункі Баранавічы — Лунінец на ўсход, і чынілі «чыстку» правага і левага берагоў ракіПрыпяць на поўдзень ад шашы Р-1 (Брэст — Слуцк — Бабруйск).
У час другога этапа аперацыі 2 кп каля Турава сутыкнуўся і вёў баі з савецкімі войскамі і паў-вайсковымі злучэннямі сілай да 1—2 батальёнаў (21.8.1941). Паводле справаздачы кавалерыйскай брыгады СС ад 29.8.1941, страты брыгады склалі 23 ч. забітымі і параненымі, страты савецкіх сіл 600—700 ч. забітымі, 10 ч. палоннымі.
У наступныя дні 1 кп прачэсваў раён Старобін — Любань — Пціч, а 2 кп наступаў на ўсход ад лініі Кольна — Ляхавічы (Князь-Возера) да ракі Пцічы.
Вынік У ходзе аперацыі знішчана каля 14000 чалавек, з якіх 95 % былі яўрэямі, аднак камандуючы аперацыяй начальнік СС і паліцыі Эрых фон дэм Бах-Зелеўскі спрабаваў выставіць сябе «выратавальнікам» яўрэяў: «Я мяркую, што выратаваў прыкладна дзесяць тысяч яўрэяў, параіўшы ім схавацца на Прыпяцкіх балотах. Гэта не такія балоты, як іх уяўляюць у свеце. Гэта ў асноўным лясы і вадаёмы. Я сказаў яўрэям, што з гэтых балот яны змогуць выйсці да пазіцый рускіх»Голденсон, Л. Нюрнбергские интервью. — Екатеринбург: У-Фактория, 2008. — 672 с. — С. 392..
Літаратура Лазебнікаў В. С., Пасэ У. С. Прыпяцкія балоты // С.604. Литвин Алексей. Убийцы // Советская Белоруссия № 226 (21892), 3.12.2003. — Сеціўны архіў .
Jerzy Turonek. Białoruś pod okupacją niemiecką. Warszawa—Wrocław: WERS, 1989. 186 p., ill.
Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна