Фёдар Вясна (Федор Весна, Fiedor Wiesna, Fedor Wesna, Chwiodor Wesna; ) — прыбліжаны баярын польскага караля Уладзіслава Ягайлы. Паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», каралеўскі сакольнік. Намеснік віцебскі (1392—1393).

Пра паходжанне нічога не вядома, малаімаверна, што быў княжацкага роду. Напэўна, быў праваслаўным. На думку Алега Ліцкевіча, Фёдар мог быць абруселым літоўцам. Ян Тэнгоўскі лічыў Фёдара бацькам князя Івана Жэдзівіда, адпаведна, родзічам караля Ягайлы, аднак, версія грунтавалася на няслушным прачытанні «Ходоро Весну» замест слушнага «Ходорове с(ы)ну».

Таксама Ліцкевіч прапануе атаясняць Фёдара Вясну са згаданым Торуньскімі аналамі «Ходарам, дзядзькам Ягайлы» () — адным з кіраўнікоў змовы супраць вялікага князя Кейстута ў 1382 годзе. На думку Ліцкевіча, бо крэўным дзядзькам (patruus) Фёдар быць не мог, у Торуньскіх аналах так перакладзена традыцыйнае для Русі «дзядзька» ў сэнсе «выхавацель». Ліцкевіч спасылаецца на здаўна вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім звычай дзядзькавання. На думку даследчыка, калі ў дзяцінстве ў Ягайлы быў выхавацель, папросту называны «дзядзькам», потым ён мог быць прыбліжаным караля. Гэта тлумачыла б удзел Фёдара Вясны ў арганізацыі змовы, а таксама прызначэнне на ўрад намесніка ў Віцебску.

Княжацкія «дзядзькі»-выхавацелі, таксама называныя «кармільцамі», вядомы з пачатковых часоў Русі і звычайна мелі вельмі высокі статус, што адзначаюць многія даследчыкіСрезневский И. И. Материалы для словаря древнерусского языка по письменным памятникам: в 3 т. Т. 1. — СПб.: Типография императорской академии наук, 1893. — С. 281—282, 1287, 1405.Словарь русского языка XI—XVII вв. — М.: Наука, 1975. Выпуск 2. — С. 261.Словарь древнерусского языка (XI—XIV вв.): в 10 т. / АН СССР. Ин-т рус. яз. ; гл. ред. Р. И. Аванесов. — М.: Рус. яз., 1988. — Т. 1. — 1988. — С. 458.Словарь древнерусского языка (XI—XIV вв.): в 10 т. / АН СССР. Ин-т рус. яз. ; гл. ред. Р. И. Аванесов. — М.: Рус. яз., 1991. — Т. 4. — С. 366.Словарь русского языка XI—XVII вв. — М.: Наука, 1975. Выпуск 7. — С. 318—319.Пресняков А. Е. Княжое право в древней Руси. Лекции по русской истории. Киевская Русь. — М., 1993. — С. 97-110.Шайкин А. А. Окружение Князя в повести временных лет // Труды Отдела древнерусской литературы. — СПб: Наука, 1934. — Т. 60. — 2009. — С. 281—310.Стефанович П. С. Знать и военные слуги в социально-политической структуре древнерусского государства в Х — первой трети XII в.: дисс. … д-ра историч. наук: 07.00.02. — М., 2014. — 553 с.Гарданов В. К. О «кормилице» и «кормиличице» краткой редакции Русской правды // Институт этнографии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. Краткие сообщения. — М.: АН СССР, 1960. — Т. 35. — С. 38-48., гэта можа тлумачыць статус Фёдара Вясны і без спасылкі на пазнейшы звычай дзядзькавання.

Фёдар трымаў Навасёлы над ракой Ашмянкай каля Жупран (Novam villam alio nomine in vulgari Nowesyolo nuncupatam, quam olim quidam Wyesna tenuit et possedit)Semkowicz W. Przywileje Witołda dla Moniwida, starosty wileńskiego i testament jego syna Jana Moniwidowieza // Ateneum Wileńskie. № 2, 1923. — S. 259., таксама ад яго называюцца Вешнікі (). Каля 1389—1390 гадоўПам’ятки української мови. Грамоти XIV cтоліття / Упорядкування, вступна стаття, коментарі і словники-покажчики М. М. Пещак. — Київ: Наукова думка, 1974. — С. 108. Фёдар Вясна выступаў сярод паручнікаў за Грыдку Канстанцінавіча перад князем Скіргайлам, названы без тытула або ўраду і на даволі нізкім месцы ў параўнанні з іншымі, некалькімі пазіцыямі вышэй Фёдара згаданы «Исай соколникъ».

Пасля смерці вялікай княгіні Ульяны Аляксандраўны 17 сакавіка 1392 года, не пазней за жнівень, кароль прызначыў Фёдара Вясну сваім намеснікам у Віцебскай зямлі, што пакрыўдзіла Свідрыгайлу, які лічыў яе сваёй отчынай. Паводле летапісцаў, Свідрыгайла «не могъ терпѣти», што Фёдар трымае Віцебск «не зъ его послушенства»Полное собрание русских летописей. — Т. 17: Западнорусские летописи. — СПб., 1907. — С. 325., таму ў канцы зімы або пачатку вясны 1393 года захапіў горад і загадаў забіць Фёдара. Паводле Мацея Стрыйкоўскага, каралёва намесніка скінулі з замкавага муру і ён скруціў галаву, тое самае паўтарае «Хроніка літоўская і жамойцкая». Аднак звесткі гэтых крыніц заблытаныя, поўныя анахранізмаў, як напрыклад тое, што Свідрыгайла падбухторваў па паўстання казакаў — наўрад ці выпадае казаць пра іх надзейнасць. Як заўважаў брытанскі гісторык Роберт Фрост, праявы неспакойнай натуры Свідрагайлы вядомы цягам усяго яго жыцця .

Ягайла даведаўся пра гэта і вельмі засмуціўся, адправіў ліст Вітаўту з загадам адпомсціць. Да чэрвеня 1393 года Вітаўт і Скіргайла сабралі войскі з Літвы і Русі і рушылі ў паход. Спачатку ўзялі Друцк і Оршу, потым, з дапамогай войск смаленскага князя Юрыя Святаславіча, і Віцебск; Свідрыгайлу схапілі і адвезлі да караля ў Кракаў, у пачэсны палон .

Крыніцы

Літаратура