Друцк (, ) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета. За 10 км на паўднёвы ўсход ад Талачына, 134 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае. Размешчаны на левым беразе Друці, на месцы пасада старажытнага горада.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў Павучанні Уладзіміра Манамаха пад 1078 года, калі прынамсі ваколіцы Друцка былі паваяваны гэтым князем. Упершыню ў летапісе згадваецца пад 1092 годам. Дзядзінец і вакольны горад Друцка (Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ) размяшчаліся на высокім правым беразе Друці, пасад размяшчаўся на левым беразеПацверджана раскопкамі Аляксеева ў 1956.. У данатарскім надпісе на Друцкім Евангеллі, быццам пад 1001 годам згадваецца праваслаўная царква ў Друцку, але гэтая дата вынік падчысткі адным з уладальнікаў рукапісу, вядомым калекцыянерам і фальсіфікатарам Аляксандрам Сулакадзэвым, які хацеў такім чынам павысіць кошт рукапіс.
У XI—XII ст. Друцк уваходзіў у склад Полацкай зямлі. Насычанай падзеямі была гісторыі Друцка ў часы сыноў і ўнука полацкага князя Усяслава Брачыславіча, калі горад стаў цэнтрам Друцкага княства (з 1101) і быў уцягнуты ў барацьбу паміж князямі за полацкі сталец і дамінаванне ў Полацкай зямлі. У 1116 годзе, паводле Іпацеўскага летапісу, Друцк цалкам зруйнаваны кааліцыяй паўднёварускіх князёў, а жыхары выведзены ў палон, для іх у Пераяслаўскім княстве заснавана паселішча Жэлдзі.
Аднак ужо 1158 годзе дручане актыўна ўдзельнічаюць ва ўнутраных справах Полацкай зямлі, яны праганяюць з горада князя Глеба Расціславіча — сына полацкага князя Расціслава Глебавіча, і запрашаюць на друцкі сталец Рагвалода Барысавіча, які толькі вызваліўся з менскага палону і знаходзіўся ў чарнігаўскім горадзе Слуцку. З войскам чарнігаўскага князя Святаслава Рагвалод накіроўваецца ў Друцк, а дручане сустракаюць яго на чаўнах. Неўзабаве менскія князі на чале з Расціславам Глебавічам пайшлі на Друцк супраць Рагвалода, дручане аднак добра супраціўляліся і ўрэшце бакі прыйшлі да кампрамісу — Рагвалод адмовіўся ад дамаганняў на полацкі сталец і заставаўся княжыць у Друцку. Неўзабаве аднак палачане выгналі з Полацка князя Расціслава і запрасілі на сталец Рагвалода, з чаго пачаўся шэраг полацка-менскіх канфліктаў.
У 2-й палове XII ст. друцкія князі ўцягваюцца ў супрацьстаянне смаленскіх і чарнігаўскіх князёў. У 1181 годзе пад Друцк прыходзіла войска саюзнікаў чарнігаўскага князя Святаслава, заняўшы пазіцыю на левым беразе Друці яны вялі перастрэлку са смаленскім войскам на правым беразе, чакаючы падмацаванняў і зручнага моманту для нападу. Пасля падходу падмацаванняў да чарнігаўцаў, смаляне ацанілі сітуацыю і адступілі, у такіх умовах друцкія князі вымушаны былі перайсці на бок Святаслава.
Верагодных звесткі пра Друцк у XIII ст. няма. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, у 1284 каля вёскі Магільна адбылася бітва паміж войскамі вялікага князя літоўскага Рынгольда і кааліцыі рускіх князёў, у т.л. і друцкага князя Дзмітрыя, саюзнікі былі разбіты і Дзмітрый загінуў, а Друцкае княства далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Верагоднасць гэтых звестак сумнеўная. Напэўна, у часы вялікага князя Гедзіміна паміж ім і друцкім князямі былі няпростыя адносіны, адзін з друцкіх князёў — Іван, да 1340 года пакінуў Друцк і пэўны час служыў вялікаму князю маскоўскаму. Падчас барацьбы за велікакняжацкі сталец з Свідрыгайлам і Вітаўтам, «княжата друцкие с боярами своими» прысягнулі Вітаўту. Уладанне роду князёў Друцкіх.
Сваё палітычнае, эканамічнае і ваеннае значэнне Друцк, пачаў страчваць у канцы 15 ст. — пачатку 16 ст.Аляксееў., але ёсць і думка, што гэта звязана са знішчэннем горада ў сярэдзіне 17 ст.Паводле думкі М. Ткачова.. Пэўны час і прычыны аднак невядомыя. Горад часоў XVI ст., у апавяданнях канца XVII ст., быццам меў 7 міль у акружнасці і дзве сотні храмаў, але падчас жорсткай вайны ўшчэнт зруйнаваны і лёс яго параўноўваўся з ТрояйПаводле пераказу сакратара пасольства Свяшчэннай Рымскай імперыі Іагана Георга Корба ў яго «Дзённіку падарожжа ў Масковію».. Да сярэдзіны XVII ст. праз горад праходзіў просты шлях з Еўропы да Масквы. У канцы XVII ст., праязджаючы цераз Друцк, сакратар пасольства Свяшчэннай Рымскай Імперыі І. Г. Корб у «Дзённіку падарожжа ў Масковію» адзначыў заняпад Друцка, параўнаўшы горад з Трояй:Урэшце, войны Масквы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай, ператварылі Друцк у малалюднае мястэчка.
Даследаванні археолагаў і вядомыя нам пісьмовыя крыніцы дазваляюць сцвярджаць, што старажытны Друцк быў важным абарончым пунктам. Да сярэдзіны 17 ст. існаваў Друцкі замак. Горад і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся, быў падзелены на «дольніцы» паміж галінамі роду князёў Друцкіх, а таксама іх спадкаемцаў згаслых галін ці асоб, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.
Цяперашняе паселішча стаіць на месцы пасада старажытнага Друцка, паблізу яго дзядзінца і вакольнага горада на супрацьлеглым беразе Друці.
У 1924—1954 гадах цэнтр Друцкага сельсавета. Да сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Воўкавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
Насельніцтва 1971 год — 73 гаспадаркі, 328 чалавек 1991 год — 260 чалавек 1999 год — 294 чалавекі 2010 год — 264 чалавекі
Інфраструктура Камбінат бытавога абслугоўвання, школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Славутасці
Гарадзішча — . Гаспадарчая пабудова на гарадзішчы (ХІХ стагоддзе) — . Памятны знак у гонар 1000-годдзя Друцка. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2001).
Страчаная спадчына Друцкі замак. Сядзіба Гардзялкоўскіх. Царква Святога Мікалая. Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы на дзядзінцы
Вядомыя асобы Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч (1899—1967) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
Літаратура
Аляксееў Л. В. Друцк // Друцк // Древняя Русь. Город, замок, село / Под ред. Б. А. Колчина. — М.: Наука, 1985. Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада / Рэд.кал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэдактар) і інш.; Маст. У. М. Жук. -Мн.: БелЭН, 2000. —128 с.: іл. ISBN 985-11-0185-0 Левко О. Н. Друцк : Друцк и Друцкая волость (княжество) в IX—XII вв., летопись древних слоев, князья Друцкие и их владения в XIII—XVIII вв., ремесло, промыслы, торговля (по данным археологии, нумизматики, письменных источников), памятники архитектуры и объекты туризма / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя (гл. ред.); науч. ред. О. Н. Левко — Минск : Белорус. наука, 2014. — 619 с. (Древнейшие города Беларуси) — ISBN 978-985-08-1735-8 Мяснікоў А. Горад на вольнай Друці… // Звязда, 27.6.2001. Насевіч В. Друцкае княства і князі Друцкія // Друцк старажытны: Да 1000-годдзя ўзнікнення горада. — Мінск, 2000. — С. 49-76.
Спасылкі
Друцк на Radzima.org
Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна
Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гардзялкоўскія Катэгорыя:Гарады Русі