Эркюль Савіньен Сірано дэ Бержэрак (, , Парыж — , Сануа) — французскі драматург, філосаф, паэт і пісьменнік, папярэднік навуковай фантастыкі, гвардзеец.

Біяграфія Сірано нарадзіўся 6 сакавіка 1619 ў Парыжы. Вучыўся ў Калеж дэ Бавэ пры Парыжскім універсітэце (1631—37), потым разам з Мальерам наведваў навучальныя заняткі філосафа Гасендзі. Дадаў да сваёй першапачатковага прозвішча «дэ Бержэрак» (назва радавога маёнтка Сірано) у 1639 г. паступіў на ваенную службу, у складзе каралеўскай гвардыі пры аблозе Музона ў 1639 годзе, быў паранены ў баях. Сірано удзельнічаў у аблозе Араса (1640), пад якім быў паранены, і хоць вылечыўся, але праз 15 гадоў памёр менавіта ад наступстваў гэтай раны. Ў 1645 г. з-за праблем са здароўем пакінуў ваенную службу. У 1646 г. адбылася тэатральная прэм’ера яго п’есы «Асмеяны педант». Памёр 28 ліпеня 1655 г. у Сануа.

Творчасць Аўтар камедыі «Асмеяны педант», трагедыі «Смерць Агрыпіны» (надрук. у 1654), санетаў, рандо, памфлетаў, у т.л. вершаванага памфлета «Мазарынада» («Міністр дзяржавы пагарэлай…»), які выкрываў палітыку кардынала Мазарыні і працягваў бурлескную традыцыю П. Скарона. Славу Сірано дэ Бержэраку прынеслі філасофскія і навукова-фантастычныя раманы і адначасова памфлеты «Іншы свет, або Дзяржавы і імперыі Месяца» (надрук. 1657, поўнасцю 1910) і «Дзяржавы і імперыі Сонца» (незавершаны, надрук. 1662), напісаныя ў манеры, блізкай да іспанскага кансептызму, традыцыі шахрайскага рамана, у якіх даў вострую сатырычную карціну жыцця чалавецтва, стварыў інтэлектуальную ўтопію неабмежаванасці мыслення, свабоды сумлення, свету без войнаў і рэлігійнага фанатызму.

Вобраз у мастацтве Да рамантычнага вобраза Сірано дэ Бержэрака — узнёслага і адначасова скептычнага паэта, высакароднага ў каханні, чалавека, які адмыслова валодае зброяй шпагі і вострага жарту, звярнуўся ў аднайменнай камедыі Эдмон Растан (1898).

У фільме 2021 года ролю Сірано дэ Бержэрака выканаў акцёр Пітэр Дынклэйдж.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Драматургі XVII стагоддзя Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Сацыялісты-ўтапісты Катэгорыя:Сатырыкі Францыі Катэгорыя:Прататыпы літаратурных персанажаў