Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў (, вёска Сушчаўская Слабодка, ) — беларускі мастак і педагог.

Біяграфія і творчасць У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці — паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа «Кветкі маёй Радзімы». Рамантыкай дыхае палатно «У купальскую ноч». Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.

Чавуская прырода для мастака — музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: «Зімовы пейзаж», «Сям'я», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі», «Дзяўчына з птушкамі» i інш.

З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры «Рысунак, жывапіс і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Літаратура

Кірэеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 260. Киреев Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 44.

Спасылкі

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ