thumb|Храм Нікі Аптэрас Амфіпрастыль (: — прыстаўка са значэннем дваістасці, — наперадзе, — калона) — тып старажытнагрэчаскага храма ў антах, на абодвух фасадах якога (пярэднім і заднім) знаходзіцца па чатыры калоны ў адзін рад (ордар). Інакш завецца падвойным прастылем. thumb|100px|left|Схема амфіпрастыля Амфіпрастыль — храм з двухбаковай арыентацыяй. Гэты тып храма ўжываўся нячаста. Найбольш знакаміты з такога тыпу храмаў — храм Нікі Аптэрас на Афінскім Акропалі. У Ансамблі Афінскага Акропаля двухбаковая арыентацыя храма Нікі гуляе важную ролю для арганізацыі агульнай кампазіцыі.
Паняцце ўвёў Вітрувій, які вызначыў тыпалогію старажытнагрэчаскіх храмаў.
Гл. таксама Мегарон Прастыль Перыптэр Дыптэр
Спасылкі
Катэгорыя:Тыпы старажытнагрэчаскіх храмаў