Жалезная пагада (; Тета) — васьмігранная трынаццаціярусная цагляная пагада будыйскага храма Ю Го ў кітайскім горадзе Кайфэн. Пабудавана ў 1049 г., мае вышыню 56,88 метраў і з'яўляецца адным з цэнтральных помнікаў архітэктуры дынастыі Сун, сталіцай якой быў Кайфэн.

Пабудова збудавана на месцы 120-метровай драўлянай пагады, якая абрынулася ад удару маланкі. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася да 50 разнавіднасцяў паліванай цэглы, якая мае спецыфічны металічны адліў, адкуль і пайшла назва. Сцены пакрыты разьбой, якая адлюстроўвае Буду, манахаў, спевакоў, танцораў і драконаў. Пад карнізамі падвешаны 104 званы, якія пазвоньваюць пры наймалым павеве ветра. Унутры пабудовы — шрубавая лесвіца і фрэскі з ілюстрацыямі да класічнага рамана «Падарожжа на Захад».

Пагада вытрымала 38 землетрасенняў і 6 паводак Жоўтай ракі, адна з якіх разбурыла ў 1847 г. усе прылеглыя храмавыя пабудовы.

Спасылкі

铁塔公园 Тэта на artclassic.edu.ru

Катэгорыя:Пагады Катэгорыя:Архітэктура Кітая Катэгорыя:Кайфэн Катэгорыя:Будыйскія храмы і манастыры Кітая Катэгорыя:Дынастыя Сун