Скабі́н (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 3 кіламетры на ўсход ад горада Капыль, за 128 кіламетраў ад Мінска, за 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.

Гісторыя Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вялешынскага сельсаветаРашэнне выканкама Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..

Насельніцтва 498 жыхароў, 200 двароў (2001)

Інфраструктура Дом культуры Бібліятэка

Вядомыя ўраджэнцы Анатоль Мікалаевіч Давідовіч (1965—1992) — Нацыянальны герой Азербайджана. Сяргей Апанасавіч Міхальчук (1925 —) — беларускі празаік, перакладчык

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Расповяд пра вёску з фота

Катэгорыя:Капыльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна