Мікіта Навумаў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2021).
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».
У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан».
Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну», аднак у лютым стаў іграком «Віцебска». У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам. Выконваў функцыі капітана каманды.
У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу». Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама». У сезоне 2021 быў іграком стартавага складу, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. Сезон 2022 таксама пачынаў у якасці іграка асновы, але з лета стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау», а пазней далучыўся да «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023. У студзені 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска».
Міжнародная кар’ера У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Нафтан 10 0 2008 дубль Нафтан 29 2 2009 дубль Нафтан 25 0 2010 Д2 Полацк 27 3 2011 (1) Д1 Нафтан 3 0 2011 (2) Д2 Полацк 13 2 2012 Д1 Нафтан 21 0 2013 Д1 Нафтан 29 2 2014 Д1 Нафтан 30 0 2015 Д1 Нафтан 24 1 2016 Д1 Віцебск 20 1 2017 Д1 Віцебск 29 1 2018 Д1 Віцебск 28 3 2019 Д1 Жэтысу 30 4 2020 Д1 Жэтысу 17 0 2021 Д1 Дынама 19 2 2022 Д1 Дынама 15 0 2023 Д1 Кызыл-Жар 20 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар