Ігар Зюлеў (нар. , , Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца (часам гуляў у якасці абаронцы ці нападніка).
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Алімпія», пачаў прафесійную кар’еру ў 2002 годзе ў складзе слонімскага «Камунальніка», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Пазней гуляў за «Смаргонь» і «Шахцёр». У ліпені 2009 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
У сезоне 2012 звычайна гуляў на пазіцыі флангавага абаронцы. Сезон 2013 з-за адсутнасці ў камандзе правага абаронцы пачынаў на гэтай пазіцыі, але пасля прыходу ў клуб Ігара Бурака стаў звычайна выкарыстоўвацца на флангу паўабароны.
У сезоне 2014, пасля зыходу з каманды Бурака, замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды. У лютым 2015 года на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам». Сезон 2015 пачаў на пазіцыі правага абаронцы, а пасля прыходу ўлетку ў каманду Сяргей Карповіча перайшоў на месца правага паўабаронцы.
У студзені 2016 года, нягледзячы на фінансавыя праблемы «Нафтана», падоўжыў кантракт і на наступны сезон. У сезоне 2016 быў асноўным правым паўабаронцам навапалачан.
Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Іслаччу», з якой у лютым падпісаў кантракт. Замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы», выступаў на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы. У канцы 2018 года стала вядома, што Зюлеў завяршае кар’еру футбаліста. Свой апошні матч згуляў 2 снежня 2018 года ў матчы апошняга тура супраць магілёўскага «Дняпра» (3:2), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у якасці капітана. Пасля завяршэння кар’еры застаўся працаваць у структуры «Іслачы».
У студзені 2019 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Іслачы» Віталя Жукоўскага. У лютым 2020 года перайшоў на працу ў юнацкую каманду клуба.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі