Закары Дэвід Александэр «Зак» Эфран (; ) — амерыканскі акцёр і спявак.
Вядомасць прыйшла да Зака Эфрана пасля экранізацыі брадвейскага мюзіклу «Лак для валасоў» , але папулярным ён зрабіўся пасля галоўнай ролі ў фільме «Класны мюзікл»Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007..
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і Дэвіда Эфрана, інжынеры на электрастанцыі, і Старлы Баскет. Рос разам з малодшым братам Дыланам.
З 11 лёт удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 лёт удзельнічае ў тэлездымках (у серыяле «Светлячок» / Firefly). У 2000—01 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу (Pacific Conservatory of the Performing Arts) пры каледжы Алана Хэнкака (Allan Hancock College) у Санта-МоніцыPCPA Theaterfest Alumni . — 12.03.2009..
У 2006 годзе скончыў школу ў Ароя Грандэ (Arroyo Grande High School) і паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (the University of Southern California) у Лос-Анжэлесе (спартсмены якога ў Штатах клічуцца «траянцамі»), аднак пакуль адклаў вучобу з-за здымак.
Кар’ера thumb|left|250px|На прэм'еры фільма «Я і Орсан Уэлс»
У 2002 годзе Эфран з'явіўся ў ролі госця ў некалькіх тэлесерыялах, у тым ліку Цвыркун, Хуткая дапамога і Абаронца. Ён гуляў Камерана Бэйла некалькіх серыях Вечнага лета. Роля, якая першапачаткова планавалася як часовая, стала рэгулярным персанаж Эфрана. Са з'яўленнем у «Вечным леце», ён таксама зняўся на шоу C.S.I.: Месца злачынства Маямі, Марская паліцыя: Cпецаддзел, Усё тып-топ, або Жыццё Зака і Кодзі і The Replacements. Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за найлепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-серыяле — Supporting Young Actor. У 2005 годзе ён сыграў галоўнага героя ў кліпе Hope Partlow на яе песню «Sick Inside».
Дыскаграфія Запісы з выкананнямі Зака Эфрана ёсць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў: 2007: «Лак для валасоў» 1 песня (выпуск 10 ліпеня); 2007: «Класны мюзікл 2» 8 песень (выпуск 14 жніўня). 2009: «Класны мюзікл 3» 10 песень (выпуск 24 кастрычніка). 2009: «Я і Орсан Уэлс» 1 песня (выпуск 5 верасня).
Зноскі
Спасылкі
Зак Эфран на Facebook
Зак Эфран на сайце часопіса «People»