Мэрая Кэры (; нар. 27 сакавіка 1969) — амерыканская поп-, рытм-энд-блюз-, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар і актрыса. Пачала музычную кар’еру ў 1990 годзе пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Columbia Records Томі Матолы. Кэры стала першай спявачкай у ЗША, чые першыя пяць сінглаў узначалілі чарт Billboard Hot 100. Пасля шлюбу з Матолай у 1993 годзе і запісу шэрагу хітоў кампанія Columbia Records прызнала спявачку самай паспяховай у гісторыі гуказапісной кампаніі.
Развёўшыся з Матолам у 1997 годзе, Кэры ўключыла ў сваю музыку элементы хіп-хопа, што спрыяльна адбілася на яе кар’еры, аднак да 2001 года яна пакінула лэйбл і папулярнасць пачала спадаць. Яна заключыла 80-мільённы кантракт з Virgin Records, якія засталіся незадаволены вынікамі працы і пасля выкупілі кантракт. Збольшага гэта адбылося праз фізічнае знясіленне і эмацыйны зрыў, пра які ўвесь час пісалі ў прэсе, а таксама камерцыйнага правалу Бляску, яе фільма і саўндтрэка. У 2002 годзе яна заключыла кантракт з Island Records і пасля яшчэ аднаго камерцыйнага правалу вярнулася на вяршыні чартаў з альбомам The Emancipation of Mimi (2005).
Кэры з’яўляецца адной з самых прадаваных спявачак у гісторыі музыкі — яе дыскі былі прададзены агульным тыражом больш 200 млн копій. У 1998 годзе яна была названа самым прадаваным выканаўцам дзесяцігоддзя, а ў 2000 — самай камерцыйна паспяховай спявачкай тысячагоддзя на цырымоніі World Music Awards. Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, яна з’яўляецца трэцяй па камерцыйным поспеху спявачкай, чые альбомы ў ЗША былі прададзены тыражом 63 млн копій. У 2008 годзе песня «Touch My Body» узначаліла чарт Billboard Hot 100, што зрабіла Кэры адзіным артыстам у гісторыі музыкі, чые песні 18 разоў займалі першае месца гэтага чарта. Таксама яна з’яўляецца ўладальніцай пяці прэмій «Грэмі»grammy.com.
Асабістае жыццё З 2015 года Кэры сустракалася з аўстралійскім мільярдэрам Джэймсам Пэкерам і 21 студзеня 2016 года абвясціла пра заручыны з ім. Аднак да кастрычніка 2016 года яны скасавалі заручыны. У кастрычніку 2016 года яна пачала сустракацца з амерыканскім харэографам Браянам Танака.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Mariah Carey (1990) Emotions (1991) Music Box (1993) Merry Christmas (1994) Daydream (1995) Butterfly (1997) Rainbow (1999) Glitter (2001) Charmbracelet (2002) The Emancipation of Mimi (2005) E=MC² (2008) Memoirs of an Imperfect Angel (2009) Merry Christmas II You (2010) Me. I Am Mariah... The Elusive Chanteuse (2014) Caution (2018) Here for It All (2025)
DVD/Відэа 1991: The First Vision 1992: MTV Unplugged +3 1993: Here Is Mariah Carey 1996: Fantasy: Mariah Carey at Madison Square Garden 1999: Around the World 1999: #1’s 2007: The Adventures of Mimi
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Старонка Мэраі Кэры на google+
Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Выканаўцы рытм-н-блюза Катэгорыя:Поп-музыканты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Пераможцы World Music Awards