Дзяніс Образаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2007 годзе гуляў за «Полацк», пасля перабраўся ў магілёўскі «Дняпро», дзе пачынаючы з сезона 2010 трывала гуляў у аснове.

У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе таксама хутка стаў адным з асноўных абаронцаў. У верасні 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2013 пачаў на лаўцы запасных, але ў маі 2013 года замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». У складзе магілёўскага клуба замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў лютым 2015 года Дзяніс накіраваўся на прагляд у «Нафтан», але не падышоў наваполацкаму клубу. У выніку падоўжыў кантракт з магіляўчанамі. Па выніках сезона 2015 «Дняпро» не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу, але ў лютым 2016 года Дзяніс падпісаў новае пагадненне з «Дняпром». Па заканчэнні сезона 2016, у якім «Дняпро» заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуў месца ў эліце, абаронца пакінуў каманду.

У студзені 2017 года далучыўся да «Слуцка», з якім у лютым падпісаў кантракт. У складзе случан стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт са «Слуцкам». Сезон 2019 пачынаў у аснове, але ў выніку большу частку сезона прапусціў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам. У ліпені 2020 года разарваў кантракт са «Слуцкам».

У жніўні 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау», дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У лютым 2021 года пакінуў «Атырау» і неўзабаве вярнуўся ў «Слуцк». Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам. У сезоне 2022 вярнуў месца ў аснове.

У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застанецца ў «Слуцку» яшчэ на адзін сезон. У пачатку 2024 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау