Пантэо́н (грэч. Πάνθειον, «(храм) усім багам») — група багоў, якія належаць да нейкай адной рэлігіі ці міфалогіі.

Агульнаіндаеўрапейскі пантэон

Кожнай касце адпавядала асобае бажаство: скажам, у жрацоў гэта быў грозны, але справядлівы бог-суддзя (Зеўс — Юпітэр — Одзін — Арамазд — Міхр — Мітра — Варуна), у воінаў — бог вайны (Тор — Марс — Арэс — Ваагн — Індра — Пярун — Пяркунас), у земляробаў — бог урадлівасці (Фрэйр — Квірын — Вялес).

Славянскі пантэон

thumb|right|250px|Справа — пантэон Уладзіміра ва ўяўленні старажытнарускага кніжніка Пантэон князя УладзіміраПВЛ 1950 I, з. 56. Пярун — галоўны бог, заступнік князя і дружыны, таксама грамавержацПВЛ 1950 I, з. 25, 38-39, 52, 56, 80-81; Наўгародскі I летапіс (989 г.), Наўгародскія IV і Сафійскія I летапісы; Гутарка трох свяціцеляў; Хадня Багародзіцы па пакутах і інш.. Змяніўся Ільёй-прарокам. Хорс — увасобленае сонцаПВЛ 1950 I, з. 56; Гутарка трох свяціцеляў; Слова пра паход Ігараў, з. 36; Хаджэнне Багародзіцы па пакутах, 23. Дажбог — сонечнае бажаство, заступнік Рускай зямлі і рускіх людзей ад князя да земляробаПВЛ 1950 I, з. 56, 197—198 (Іпацьцеўскі летапіс); Слова пра паход Ігараў, з. 17, 19. Стрыбог — бажаство, звязанае, верагодна, з атмасфернымі функцыямі (ветрам)ПВЛ 1950 I, з. 56; Слова пра паход Ігараў, з. 12. Сімаргл — паўбоскі персанаж з няяснымі функцыямі, магчыма — веснік паміж нябесным і зямным светамі Мокаш — жаночае бажаство, заступніца прадзення і ткацтваПВЛ 1950 I, з. 56; Слова нейкага хрысталюбца; Слова Св. Рыгора… пра тое, як паганыя кланялісь ідалам і інш.. Змянілася Пятніцай.

Іншыя багі Старажытнай Русі Волас ~ Вялес — часта атаясамляюцца, аднак паводле крыніц у іх розныя функцыі: Волас — «скоцкі бог», заступнік скаціны. Змяніўся Св. Власіем Севастыйскім. Вялес — бог-заступнік казачнікаў і паэзііСлова пра паход Ігараў, з. 7; Хаджэнне Багародзіцы па пакутах, 23; Жыццё Св. Аўраамія Растоўскага, 221—222. Род і ражаніцы — персанажы, увасаблялыя наканаванае, лёс нованароджанага. Сварог — магчыма, бог-кавальПВЛ 1950 I, с. 197—198 (Ипатьевская летопись). Сварожыч — увасоблены агоньСлова нейкага хрысталюбца і змагара па правай веры і інш.

Катэгорыя:Палітэізм Катэгорыя:Міфалогія