Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (; — ) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV.
Біяграфія Дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў.
Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму.
Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля вайны за іспанскую спадчыну.
Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой.
Дзеці Людовік Вялікі Дафін (1 лістапада 1661 — 14 красавіка 1711) Ганна-Елізавета (18 лістапада 1662 — 30 снежня 1662) Марыя-Ганна (16 лістапада 1664 — 26 снежня 1664) Марыя-Тэрэза (2 студзеня 1667 — 1 сакавіка 1672) Філіп-Карл (5 жніўня 1668 — 10 ліпеня 1671) Людовік-Франсуа (14 чэрвеня 1672 — 4 лістапада 1672)
Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Людовік XIV Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай Катэгорыя:Прынцэсы Іспаніі Катэгорыя:Інфанты Партугаліі