Карл Тэадор Эрнст фон Зібальд (; 16 лютага 1804, Вюрцбург — 7 красавіка 1885, Мюнхен) — германскі фізіёлаг і заолаг.
Вучыўся ў Гётынгене і ў Берліне.
У 1840 годзе Зібальд стаў прафесарам фізіялогіі і параўнальнай анатоміі ў Эрлангене, потым у Фрайбургу і Брэслау, дзе адначасова быў і дырэктарам Фізіялагічнага інстытута.
Для заснавання такога ж Інстытута ён быў запрошаны ў якасці прафесара фізіялогіі і параўнальнай анатоміі ў Мюнхен, дзе пазней стаў прафесарам заалогіі і першым дырэктарам Заалагічна-заатамічнага кабінета.
Зібальд унёс значны ўклад у развіццё заалогіі сваімі даследаваннямі па будове, ладу жыцця і размнажэнню ніжэйшых жывёл.
У 1849 годзе Зібальд пачаў выдаваць у Лейпцыгу разам з Альбертам Келікерам (1817—1905) «Zeitschrift fur wissenschaftliche Zoologie», адзін з лепшых заалагічных часопісаў.
Працы «Lehrbuch d. vergl. Anatomie d. wirbellosen Thiere» (Берлін, 1848) «Ueber die Band— und Blassenwurmer» (Лейпцыг, 1854) «Wahre Parthenogenesis bei Schmetterlingen und Bienen» (Лейпцыг, 1856) «Beiträge zur Parthenogenesis der Arthropoden» (Лейпцыг, 1871) «Die Süsswasserfische von Mitteleuropa» (Лейпцыг, 1863)
Катэгорыя:Заолагі Германіі Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя