Бе́лае возера — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца за 16 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Плошча паверхні возера 1,49 км², даўжыня 6,17 км, найбольшая шырыня о,53 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,4 м. Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на ўсходзе вышынёй да 3 метраў, на захадзе да 20 метраў, стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўночнай і паўднёвай частках забалочаныя. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, глыбей — глеістае.Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у Астровенскае возера. Плошча вадазбору складае каля 13 км².
Каля возера знаходзяцца вёскі Гарадзец, Забелле, Малыя Паўлавічы.
Літаратура
Спасылкі Белае возера
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна