Ада́м Берна́рд Міцке́віч (; , фальварак Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Беларусі, у метрыцы месца нараджэння не пазначана — , , Асманская імперыя) — беларускіНіна Баршчэўская. Адам Міцкевіч і Беларуская мова // Камунікат 2 / 2005 (27) паэт, публіцыст, у тым ліку палітычны, асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху, сябар Таварыства філаматаў. Вядомы перадусім сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».
За антыўрадавую палітычную дзейнасць Адам Міцкевіч правёў у ссылцы ў цэнтральнай Расіі пяць гадоў, пакінуў Расійскую імперыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцця ў выгнанні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафесарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапенам. Памёр у Канстанцінопалі, куды прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расійскай імперыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазней былі перавезеныя ў Вавельскі сабор у Кракаве.
Паходжанне Бацька пісьменніка выводзіў сябе са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў герба «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід. Сам Міцкевіч пісаў пра баярына Рымвіда ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было зацверджана ў Расійскай імперыі, бо яму не ставала слушных доказаўРыбчонак С.А….Syrokomla-Bułhak A…. S.185.. У адрозненне ад роду Рымвід-Міцкевічаў з Міншчыны, якія ў дакументах заўсёды пазначалі прыдомак, продкі паэта ніколі гэтага не рабілі, бо імаверна ніяк не былі звязаны з гэтым родам сваяцтвам. Паводле некаторых даследчыкаў, бацька паэта паходзіў з заможнага беларускага сялянстваАнатолий ГРИЦКЕВИЧ: «Белорусский шляхтич — значит благородный, свободный, вольный!», што таксама памылка. Пра жыццё шляхетнага прадзеда Адама — Яна Міцкевіча, у Наваградскім ваяводстве вядома з 1720-х гадоў, ён быў жанаты з уніяткай Мар’янай Лешчылоўскай. Дзед паэта — Якуб Міцкевіч, ажаніўся з Тадорай Пенкальскай, яна была кальвінскага веравызнання. Маці паэта — Барбара, і яе сястра-блізніца Марыяна, нарадзіліся ў 1768 годзеСяргей Рыбчонак. Рыбчонак С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). — Warszawa: DIG, 2012. — S.61-74.., паходзілі з роду Маеўскіх герба «Стары конь», вядомага ў Наваградскім ваяводстве з сярэдзіны XVII ст. Яе бацькі — Матэвуш Маеўскі, пад канец жыцця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградскага ротмістра Юзафа Арэшкі. Першым вядомым продкам Адама Міцкевіча з роду Маеўскіх лічаць Казіміра Маеўскага, які ў 1650 годзе валодаў фальваркам Бердаўка. Памылковая гіпотэза паходжання Барбары Маеўскай ад паслядоўнікаў Якуба Франка папулярызуецца публіцыстамі яўрэйскага паходжання. Ахрышчаны ў Навагрудскім фарным касцёле 12 лютага 1799 года.
Біяграфія
Раннія гады Атрымаўшы адукацыю ў Навагрудскай дамініканскай школе (1807—1815), паступіў у Віленскі ўніверсітэт (1815). З 1817 года ўдзельнічаў у стварэнні і дзейнасці патрыятычных моладзевых гурткоў філаматаў і філарэтаў, напісаў праграмныя вершы («Ода да маладосці», 1820, і іншыя). Па заканчэнні ўніверсітэта служыў настаўнікам у Коўна (1819—1823).
У кастрычніку 1823 года арыштаваны ў Вільні па раздутай М. М. Навасільцавым справе філаматаў і заключаны ў турму, у памяшканнях былога базыльянскага манастыра Святой Тройцы, дзе правёў некалькі месяцаў. У красавіку 1824 года быў выпушчаны з турмы на парукі. У кастрычніку 1824 года высланы ў выгнанне з Літвы.
Да 1829 года ў ссылцы ў Расіі: у Санкт-Пецярбургу, у лютым-сакавіку 1825 — Адэсе, з выездам у Крым, са снежня 1825 — Маскве (дзе няўдала спрабаваў ажаніцца з Каралінай Яніш, будучай паэтэсай і перакладчыцай ), з лістапада 1827 года зноў Пецярбург. У Расіі зблізіўся з удзельнікамі дзекабрысцкага руху (К. Ф. Рылееў, А. А. Бястужаў), са значнымі рускімі пісьменнікамі і паэтамі (А. С. Пушкін, А. А. Дэльвіг, , браты і , , Я. А. Баратынскі), з бібліёграфам і знакамітым аўтарам эпіграм , таксама сябраваў з паэтам Адольфам Янушкевічам.
Асабліва блізкія сяброўскія адносіны звязалі Міцкевіча з паэтам і журналістам князем Пятром Андрэевічам Вяземскім, які стаў першым перакладчыкам на рускую мову «»Т. Липич, В. Липич, Романтизм в русско-польском диалоге культур первой половины XIX века // Rocznik Instytutu Polsko-Rosyjskiego=Ежегодник Русско-польского института, No 1 (2) 2012.
Эміграцыя
У маі 1829 года пакінуў Расію раней за падпісанне царом загаду пра забарону выезду. Жыў у Рыме, Швейцарыі.
Атрымаўшы ў 1831 годзе вестку пра паўстанне, спрабаваў выехаць на радзіму, на некалькі месяцаў затрымаўся ў Дрэздэне, а ўжо ў Познані даведаўся пра паражэнне паўстання.
З 1832 года ў Парыжы, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай і літоўска-беларускай эміграцыі, займаўся палітычнай публіцыстыкай. Разам з Іаахімам Лялевелем адзін з лідараў дэмакратычнага крыла эміграцыі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. З 2 снежня 1832 — намеснік старшыні Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, у якім 24 верасня 1832 года выбраны кіраўніком гістарычна-літаратурнай секцыіШвед, В. Таварыства літоўскіх і рускіх зямель / Вячаслаў Швед // — С. 492.. Рэдагаваў часопіс «». У снежні 1838 года здзейсніў спробу самагубства з прычыны разладу ў сям'і і псіхічнай хваробы жонкі Цэліны.
У 1839—1840 гадах прафесар Лазанскага ўніверсітэта, выкладаў; з 1840 года ўзначальваў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы, стаў першым прафесарам славянскай славеснасці ў гэтай установе. У лекцыях даў высокую ацэнку «дыялекту Белай Русі» і яе фальклору, на якія стала абапіраўся ў мастацкай творчасці, а таксама іншым усходне-славянскім мовам, якія называў дыялектамі «маскоўска-рускай мовы». Цытату Міцкевіча часта прыводзяць у дэзідэратычным перакладзе Кастуся Цвіркі, дзе замест «дыялекту Белай Русі» фігуруе анахранізм «беларуская мова», што не адпавядае арыгіналуКультуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6:
У 1841 годзе трапіў пад уплыў прапаведніка польскага Андрэя Тавянскага. За прапаганду тавянізму французскі ўрад у 1845 годзе адхіліў Міцкевіча ад чытання лекцый. У 1848 годзе падчас рэвалюцыі стварыў у Італіі польскі легіён. З 1849 годзе зноў у Парыжы, рэдагаваў газету «». У 1852 годзе адпраўлены ў адстаўку разам з Жулем Мішле і , стаў бібліятэкарам Арсенала.
У красавіку 1855 года Міцкевіч аўдавеў і ўжо восенню 1855 года з’ехаў у Канстанцінопаль, меў намер арганізаваць новы польскі, а таксама яўрэйскі легіён для дапамогі французам і англічанам у вайне з Расіяй. Міцкевіч ствараў атрады з ураджэнцаў Рэчы Паспалітай для змагання з Расіяй.
Смерць і пахаванне Памёр у Стамбуле 26 лістапада 1855 года падчас эпідэміі халеры. Перад смерцю сказаў свайму сябру Служальскаму, калі той спытаўся, ці не хоча ён што-небудзь перадаць дзецям: «Няхай любяць адно аднаго», — і праз некалькі хвілін дадаў ледзь чутным шэптам: «Заўсёды!».
Многія біёграфы мяркуюць, што смерць Міцкевіча была вынікам палітычных інтрыг. Цела паэта перавезлі ў Парыж і пахавалі на могілках . У 1890 годзе перазахавалі ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава на Вавелі ў Кракаве.
Асабістае жыццё
Летам 1820 годаTomasz Krzywicki. Adam poznaje Marylę // Szlakiem Adama Mickiewicza po Nowogródczyźnie, Wilnie i Kownie. — Rewasz. — Pruszków, 2006. — S.164—165 Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і пачалося ўзаемнае закаханне з Марыляй Верашчакай (стрыечнай сястрой Ігнацыя Дамейкі, траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі). Але каханне было няспраўджальнае і няшчаснае. Тым часам Марыля Верашчака была ўжо заручана з графам Ваўжынцам Путкамерам герба «Бражаціцы», з якім узяла шлюб у 1821 годзе і жыла ў маёнтку ў Больцініках. У жніўні 1821 года на імяніны каханай Міцкевіча напісаў баладу «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», згаданы ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў»З. Ю. Юркевіч. Продкі Ігната Дамейкі па кудзелі: новыя архіўныя здабыткі.
У 1834 годзе ажаніўся з Цэлінай Шыманоўскай, у шлюбе нарадзілася шасцёра дзяцей — дочкі Марыя і Хелена, сыны Уладзіслаў (1838—1926) — вядомы дзеяч польскай эміграцыі, Юзаф (1850—1938), Аляксандр і Ян.
Творчасць
Першы верш «» апублікаваны ў 1818 годзе ў віленскай газеце Tygodnik Wileński.
Віленска-ковенскі перыяд адметны выхадам 2 кніг «Вершаваных твораў» Адама Міцкевіча. Выдадзены Юзафам Завадскім першы вершаваны зборнік «Паэзія» (, т. 1, Вільна, 1822) уключаў «» і прадмову «Аб рамантычнай паэзіі» (), стаў маніфестам рамантычнага кірунку ў польскай літаратуры.
У другі том «Паэзіі» (1823) увайшлі рамантычная ліраэпічная паэма «Гражына» і часткі 2 і 4 драматычнай паэмы «Дзяды». У Расіі выйшла кніга «Санеты» (1826), якая ўключыла цыкл «» з вобразам героя-пілігрыма, які сумуе пра пакінутую радзіму, і новымі для польскай паэзіі ўсходнімі матывамі.
Сярод твораў гэтых зборнікаў сусветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасць», «Свіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх падказаны беларускімі народнымі паданнямі і песнямі.
У перыяд настаўніцтва Міцкевіч пакахаў прыгажуню Марылю Верашчаку, з якой пазнаёміўся ў 1818 г. у час летніх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку Туганавічы непадалёк ад Навагрудка. У той час Марыля была сасватана за графа Путкамера, за якога выйшла замуж у 1821 г. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы паэт прысвяціў Марылі. Са з’яўленнем гэтых твораў постаць Міцкевіча ў польскай літаратуры выйшла на першы план, а Вільня стала новым цэнтрам літаратурнага жыцця. «Балады і рамансы» сведчылі пра пачатак новага мастацкага кірунку — рамантызму, асноўныя прынцыпы народнасці і нацыянальнай самабытнасці якога Адам Міцкевіч сфармуляваў у літаратурным маніфесце «Пра паэзію рамантычную». Творы знаменавалі перавагу пачуццёвага светаўспрымання над рацыяналістычна-асветніцкім (новая эстэтыка праграмна зафіксавана ў баладзе «Рамантычнасць», 1821), грунтаваліся на беларускім гістарычным і фальклорным матэрыяле. Паэма «Гражына» прысвечана гераічнай барацьбе супраць крыжакоў і прасякнута патрыятычным пафасам, а ў аснове сюжэта паэмы «Дзяды» — старажытнабеларускі язычніцкі абрад памінання продкаў.
Ужо ў ранняй «філамацкай» творчасці Адама Міцкевіча знайшлі адлюстраванне яго грамадска-палітычныя погляды на гісторыю і лёс роднага края, ролю нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў гістарычным працэсе. У паэме «Мешка, князь Навагрудка» (1817) створаны рамантычны вобраз жанчыны-патрыёткі і ваяводы Парая, гатовых на самаахвярнае змаганне дзеля вызвалення айчыны. Гэта стала асноўнай тэмай усёй яго творчасці. У вершах «Ужо з пагодных нябёс…», «» выказваў пачуццё замілаванасці і любові да роднага края, заклікаў маладых людзей да ахвярнасці і адвагі ў імя свайго патрыятычнага абавязку. Вершы ковенскага перыяду (1819—23) «Песня Адама», «», «Ода да маладосці» сталі агульнапрызнанымі сімваламі філамацкага руху, у якіх нацыянальна-вызваленчы пафас спалучаецца з роздумам паэта пра лёс усяго чалавецтва.
У перыяд расійскай ссылкі напісаў «Санеты» (1826) і паэму «Конрад Валенрод» (1828). «Санеты», што складаюцца з адэскага і крымскага цыклаў, напоўнены глыбінёй душэўных перажыванняў, настальгічных патрыятычных пачуццяў і лічацца шэдэўрам сусветнай літаратуры. У іх паэтычнае майстэрства Адама Міцкевіча дасягнула надзвычайнай віртуознасці. У сюжэце паэмы «Конрад Валенрод» выкарыстаны матывы гістарычнага змагання старажытных ліцвінаў супраць крыжакоў.